Наталля Пінчук у Еўрапарламенце: «Беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 году не забытыя»

03 July 2023, 8:57 AM
Наталля Пінчук у Еўрапарламенце: «Беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 году не забытыя»

У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту 28 чэрвеня абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў Беларусі, піша "Вясна".

На абмеркаванне беларускіх праблем запрасілі Наталлю Пінчук, жонку палітзняволенага заснавальніка і старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. 

Наталля Пінчук падчас цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму 10 снежня 2022 года ў Осла. Фота: Markus Schreiber

На слуханнях прысутнічалі каля 20 еўрадэпутатаў, якія цікавіліся, як дапамагчы беларускім палітвязням і іх сем'ям, выказвалі прапановы, як прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека. Гучалі прапановы, як зрабіць, каб інстытут апекуноў беларускіх палітвязняў з ліку еўрадэпутатаў дзейнічаў больш эфектыўна, піша "Радыё Свабода".

Наталля Пінчук, сярод іншага, заявіла:

"Калі б сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была іншая, калі б з 1995 году Лукашэнку не ўдалося крок за крокам іх знішчыць — пры маўклівым сузіранні дэмакратычнага свету, — можа, не было б сённяшняй трагедыі ўкраінскага народу.

Свабодная і незалежная еўрапейская Беларусь проста зрабіла б такія сцэнары немагчымымі. Памылкова лічыць, што з рэжымам трэба таргавацца і "не заганяць яго ў кут", бо іначай ён, маўляў, здасць Беларусь Расеі. Нішто не перашкаджала яму зрабіць дэманстратыўны гуманітарны крок (напрыклад, адпусціць хранічна хворых, пажылых, шматдзетных). Але не, замест гэтага ён толькі захоплівае новых закладнікаў, каб сеяць страх. Бо беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 году не забытыя".

Наталля Пінчук выказала спадзяванне, што краіны Еўрапейскага Саюзу, лідары свету ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў, прымусяць міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Чырвоны Крыж, выконваць сваю місію.

Пінчук заявіла, што дыктатура Лукашэнкі працягвае адбіраць у беларусаў права на ідэнтычнасць.

"За 2020–2023 гады фармальна закрытыя ўсе без вынятку незалежныя арганізацыі, якія займаюцца адраджэннем нацыянальнай культуры. Зняволеныя сотні педагогаў, пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў. За беларускую мову б’юць у аддзелах міліцыі і пераследуюць у адміністрацыйных турмах. Медыя, якія спецыялізуюцца на гісторыі і культуры, абвешчаныя "экстрэмісцкімі". Перапісваюцца школьныя падручнікі. Адбываюцца чысткі кніг у бібліятэках. Гэта прыкметы этнацыду".

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці