Названыя лаўрэаты Прэміі ад праваабарончай супольнасці 2018

10 December 2018, 7:46 AM
Названыя лаўрэаты Прэміі ад праваабарончай супольнасці 2018

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Прэміі ад праваабарончай супольнасці. Урачыстая дзея адбылася на новай асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Пляцоўку адкрылі праваабаронцы “Вясны” з дапамогай Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Рэпартаж з цырымоніі зрабіла прэс-служба “Вясны”.

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі на пачатку мерапрыемства адзначыў:

“Мы перакананыя, што нам, праваабаронцам, трэба павялічваць сваю прысутнасць у адукацыі, у культуры, у асвеце, працягваць традыцыі вялікага Васіля Быкава, які вельмі высока цаніў Дэкларацыю, і ў якога тэма правоў і свабод чалавека ў публіцыстыцы займала значнае месца.

Мы спадзяемся, што Пляцоўка падвысіць разуменне і актуальнасць правоў чалавека ў беларускім грамадстве і будзе спрыяць тым мэтам, якія былі абвешчаныя у Дэкларацыі”.

Пасол Францыі Дзідзье Канес выказаўся пра беларускі праваабарончы рух у Беларусі:

“Мы хочам аддаць даніну павагі тым, хто змагаецца за правы чалавека ў Беларусі. Францыя з вамі!”

Беларуская праваабарончая супольнасць урачыста ўзнагародзіла лаўрэатаў дзесятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў 2017 года ў трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.

Вядучая імпрэзы Ганна Герасімава, дырэктарка Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, павіншавала ўсіх прысутных са святам – Міжнародным днём правоў чалавека, а затым перайшла да абвяшчэння лаўрэатаў.

Пераможцамі ў намінацыі “Праваабаронца года” стала Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі, і лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Узнагароду ўручыла лаўрэатка мінулагодняй прэміі ў гэтай намінацыі кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская.

Прадстаўніца Цэнтра прававой трансфармацыі, лідары незалежнага прафсаюза РЭП  Ігар Комлік і Генадзь Федыніч, Ганна Герасімава

 

Лаўрэатам у намінацыі “Журналіст года” стала Ірына Леўшына, БелаПАН. Прэмію ёй уручыла Галіна Абакунчык, журналістка “Радыё Свабода”, лаўрэтка прэміі “Журналістка года-2018”.

У намінацыі “Кампанія/ініцыятыва года” лаўрэатам была прызнаная кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Атрымлівалі узнагароду каардынатар кампаніі Андрэй Палуда і актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка.


Прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым альянсам”.

З 2011 года прэмія з’яўляецца агульнай ад усёй беларускай праваабарончай супольнасці, якой за абарону каштоўнасцяў правоў чалавека штогод адзначаецца “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Адвакат года” (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 годзе – “Кампанія/ініцыятыва года”.

У Аргкамітэт прэміі ўваходзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, Камітэт “Салідарнасць”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Прававая ініцыятыва, Цэнтр прававой трансфармацыі.


Беларускі дом правоў чалавека дзякуе праваабарончаму цэнтру “Вясна” за тэкст і фота. Арыгінальны артыкул на сайце spring96.org.

See more news

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
25 October 2024, 12:46 PM
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
Гэта ўжо 16-ты год існаваньня Прэміі, заснаванай у 2008 годзе.
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
13 December 2023, 9:23 AM
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму, трэці год запар уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў — у кратах за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці