Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год

29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2024» у спіс увайшлі:

  • Наста Базар;

  • Павел Левінаў;

  • Таццяна Нядбай.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2024» вылучаныя:

  • Наста Бойка, "Медыязона Беларусь";

  • Дзіяна Пінчук, сайт ПЦ "Вясна";

  • Фёдар Паўлючэнка, REFORM.news.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024» названыя:

  • дабрачынны фонд "BYSOL”;

  • Ініцыятыва “Палітвязынка”;

  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2024», намінаваныя:

  • Вольга Брыцікава;

  • Максім Знак;

  • Ігар Ільяш.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2024 года, пачатак а 16 гадзіне (па Віленскім часе).

Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

See more news

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
25 October 2024, 12:46 PM
Стартавала Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці за 2024 год
Гэта ўжо 16-ты год існаваньня Прэміі, заснаванай у 2008 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці