Нэстле павінна неадкладна спыніць фінансаванне дзяржаўных СМІ ў Беларусі

28 June 2021, 3:43 PM
Нэстле павінна неадкладна спыніць фінансаванне дзяржаўных СМІ ў Беларусі

Больш за 50 няўрадавых і праваабарончых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Савета дырэктараў Nestlé Паўла Булке і генеральнага дырэктара Марка Шнайдара і заклікалі гэтую кампанію спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.

Адкрыты ліст быў ініцыяваны нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй Libereco. Да закліку далучыўся і Праваабарончы цэнтр "Вясна". 

Агулам каля 60 працэнтаў рэкламных ролікаў на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні размяшчаюцца заходнімі карпарацыямі з ЕС, ЗША і Швейцарыі, уключаючы такія брэнды, як Mars, Maggi, Schwarzkopf і L'oréal. Але ніводная Заходняя кампанія не фінансуе дзяржаўную тэлепрапаганду рэжыму Лукашэнкі ў такой ступені, як Nestlé - прыкладна кожны трэці рэкламны ролік там размяшчаецца гэтай швейцарскай кампаніяй.

"Мы шакаваныя тым, што на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні рэгулярна транслююцца прымусовыя прызнанні віны праціўнікамі рэжыму і палітвязнямі. Зусім нядаўна затрыманы блогер Раман Пратасевіч быў вымушаны даць тэлеінтэрв'ю і пастановачную прэс-канферэнцыю. Недапушчальна, што Nestlé плаціць за рэкламу ў кантэксце гэтай жахлівай дэманстрацыі запалоханых і паднявольных праціўнікаў рэжыму.

Nestlé, як і ўсе іншыя заходнія кампаніі, павінна неадкладна спыніць даваць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ і больш не павінна быць саўдзельніцай цяжкіх злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў галіне правоў чалавека", - выказаўся прэзідэнт Libereco Ларс Бюнгер з нагоды публікацыі адкрытага ліста.

Адкрыты ліст на сайце Ліберэка.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці