Новыя «хросныя» з Даніі, Германіі ды Нідэрландаў для беларускіх палітвязняў

11 November 2025, 9:00 PM
Новыя «хросныя» з Даніі, Германіі ды Нідэрландаў для беларускіх палітвязняў

На фота: Габрыэла Хайнрых

У межах кампаніі #WeStandBYyou Габрыэла Хайнрых (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі), Крысціян Фрыіс Бах (Venstre, Данія) і Герт Габрыэлс (GroenLinks-PvdA, Нідэрланды) сталі "хроснымі" Вольгі Брыцікавай, Аляксандра Фядуты і Аляксандра Верасовіча.

 
Вольга Брыцікава адпрацавала на дзяржаўным нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" 16 гадоў. Яна была лідаркай незалежнага прафзвязу "Нафтан", пакуль яе не звольнілі праз яе палітычныя погляды. Яна ўдзельнічала ў забастоўках 2020 года і з тых часоў некалькі разоў трапляла за краты на некалькі месяцаў. Часткова гэта было звязана з тым, што яна выступала ў сацыяльных сетках супраць вайны ва Украіне. 11 жніўня 2023 года яна была зноў затрыманая і абвінавачаная ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім" (артыкул 361-1 КК РБ), "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-4 КК РБ) і "распальванні варожасці" (артыкул 130 КК РБ). У выніку Вольгу асудзілі агулам да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яе таксама прызналі тэрарысткай, што прывяло да яшчэ больш строгіх умоў зняволення.

Габрыэла Хайнрых — дэпутатка нямецкага Бундэстага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, а таксама каардынатарка групы і палітычная прадстаўніца Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе. Гэта ўжо трэці раз, калі яна становіцца "хроснай", і гэтым разам яна падтрымлівае Вольгу Брыцікаву. Яна тлумачыць сваё рашэнне:

"Рэжым Лукашэнкі адвольна трымае за кратамі тысячы людзей — толькі за тое, што яны адважыліся выказаць сваё меркаванне, агучыць крытыку ці далучыцца да мірнага пратэсту. Як гэта здарылася з Вольгай Брыцікавай. Разам з прафсаюзам "Нафтан" яна выступала за свабоду аб'яднанняў і паляпшэнне ўмоў працы. Яна таксама адкрыта выступіла ў сацыяльных сетках супраць агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны. На гэта беларускі рэжым адказаў рэпрэсіямі і зняволеннем. Паступаючы такім чынам, ён прама замахваецца на правы чалавека. Той, хто парушае правы чалавека і вяршэнства закона і абражае чалавечую годнасць, відавочна пазіцыянуе сябе па-за супольнасцю, якая падзяляе еўрапейскія каштоўнасці. Я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Вольгі Брыцікавай і ўсіх іншых палітычных зняволеных Беларусі".


Аляксандр Фядута — вядомы палітолаг і літаратуразнаўца. 12 красавіка ён быў затрыманы беларускім КДБ у Маскве па справе, па якой таксама праходзіў Рыгор Кастусёў, былы кандыдат у прэзідэнты і старшыня Беларускага Народнага Фронту. У сумеснай заяве КДБ і ФСБ заявілі, што яны прадухілілі замах на Лукашэнку і яго сыноў і раскрылі змову з мэтай звяржэння ўрада. Фядута прызнаў сябе вінаватым часткова, але не пагадзіўся з матывамі, пералічанымі ў абвінаваўчым заключэнні. Тым не менш ён быў асуджаны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за "змову з мэтай захопу ўлады" (артыкул 357 КК РБ). Пасля было пацверджана, што праз бесчалавечныя ўмовы ўтрымання ў яго абвастрыліся праблемы з сэрцам. Гэта нават часова прывяло да неабходнасці перавесці яго ў бальніцу.

Крысціян Фрыіс Бах — былы міністр, а цяпер дэпутат дацкага Фолькетынга ад партыі Venstre. Ён таксама з'яўляецца старшынёй Камітэта па знешняй палітыцы і стаў "хросным" Аляксандра Фядуты, заявіўшы:

"Дзеля дэмакратычнай і свабоднай Беларусі, якая выконвае правы чалавека, я выказваю сваю падтрымку Аляксандру Фядуту і намер дамагацца яго вызвалення. Мы павінны паказаць, што мы на баку прыгнечаных у Беларусі. Дэмакратычны ўрад не затрымлівае грамадзян за выказванне нязгоды. Мы павінны падтрымаць тых, хто незаконна затрыманы, і заклікаць урад вызваліць палітычных зняволеных, уключна з Аляксандрам Фядутам, якога я маю гонар падтрымаць у межах гэтай ініцыятывы".

 
Аляксандр Верасовіч, бацька дваіх дзяцей, да свайго арышту займаўся невялікім бізнэсам. Ён быў затрыманы праз свае ахвяраванні ў Беларускі фонд салідарнасці BYSOL, а таксама ў полк Каліноўскага — беларускае дабравольнае аб'яднанне, што змагаецца за Украіну. 1 красавіка 2024 года Аляксандра асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-2 КК РБ) і "ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы" (артыкул 361-3 КК РБ).

Герт Габрыэлс — сябра парламента Нідэрландаў ад GroenLinks-PvdA. Ён у другі раз становіцца "хросным", і ў гэты раз ён падтрымлівае Аляксандра Варасовіча. Ён зрабіў наступную заяву аб сваім рашэнні стаць "хросным":

"Я "ўсынаўляю" Аляксандра, палітвязня ў Беларусі, каб прыцягнуць увагі да ягонага лёсу і лёсу многіх іншых зняволеных, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў ягонай краіне. Аляксандр быў асуджаны да шасці доўгіх гадоў пазбаўлення волі за звычайную для нас рэч, якая так неабходная для дэмакратыі: ён ахвяраваў на справу, што яму неабыякавая. Але паколькі Аляксандр не жыве ў дэмакратычным грамадстве, ахвяраванне незалежнай арганізацыі каштавала яму свабоды. Для мяне вялікі гонар стаць на яго бок".

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

Share

See more news

«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 January 2026, 3:49 PM
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 January 2026, 3:27 PM
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 January 2026, 3:02 PM
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці