Падборка ад Human Constanta: Дасягненні правоў чалавека ў свеце ў 2022 годзе

21 December 2022, 12:21 PM
Падборка ад Human Constanta: Дасягненні правоў чалавека ў свеце ў 2022 годзе

Праца па абароне правоў чалавека можа быць незаўважнай, хай часцяком гэта праца вялікай колькасці людзей у фармаце 24/7, 365 дзён у год.

На жаль, 2022 год – год, калі мы сталіся сведкамі яшчэ большых і складанейшых выклікаў для правоў чалавека, у прыватнасці ў нашым рэгіёне.

У памяці прасцей застаюцца і прыгадваюцца негатыўныя падзеі, але ў рэальнасці маюць мейсца ня толькі няўдачы.

Праваабаронцы з Human Constanta зрабілі падборку натхняльных падзеяў гэтага года, калі вынікі барацьбы за правы чалавека можна заўважыць, дзе індывідуальныя і калектыўныя дзеянні дапамаглі дамагчыся павагі чалавечай годнасці, свабоды, роўнасці і справядлівасці.

Нобелеўская прэмія для праваабарончай супольнасці

Нобэлеўскую прэмію міру 2022 года атрымалі грамадзянская супольнасць і праваабаронцы Беларусі, Украіны і Расеі.

У якасці прадстаўні_ц і прыкладаў ушанаванай працы – заснавальнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі Центр громадянських свобод і расейскі праваабарончы цэнтр «Мемориал».

#HumanRightsDefenders

Яшчэ раз віншуем калегаў!

Скасаванне смяротнага пакарання Папуа-Новай Гвінеі

Праз вялікі ціск грамадзскасці і кампанію ў Папуа–Новай Гвінеі адмянілі смяротнае пакаранне! Гэта адбылося праз 30 гадоў пасля яе (пера-)ўвядзення.

Прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ заявіў, што яна «не з’яўляецца эфектыўным сродкам стрымлівання сур’ёзных злачынстваў».

#AbolishDeathPenalty

Перасяленне ўцекачоў

Поспехаў дамаглася і кампанія, якая падштурхнула Урад Аўстраліі прыняць даўнюю прапанову Новай Зеландыі аб перасяленні ўцекачоў, якія апынуліся ў пастцы жорсткага аўстралійскага рэжыму ўтрымання ў афшорных зонах.

Практыка гэтых «афшораў» шматлікія годы крытыкуецца за масавыя парушэньні правоў чалавека.

Прыняцце прапановы Новай Зеландыі – гэта маленькі крок да аднаўлення гуманнасці Аўстраліі, які дазволіць уцекачам жыць у бяспецы і працягваць жыць сваім жыццём.

  #GameOver #Refugees

Поспех у сферы кліматычнай справядлівасці

Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая прызнае «чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе» усеагульным правам чалавека.

Яна дае людзям інструмент для аказання ціску на дзяржавы з мэтай прызнання гэтага права ў іх нацыянальным заканадаўстве, а таксама для экалагічных праваабаронцаў, якія нястомна працуюць, каб абараніць сваіх бліжніх ад наступстваў разбурэння навакольнага асяроддзя.

#ClimateJustice

Мільёны ўцекачоў могуць быць прынятыя іншымі краінамі

Мільёны ўцекачоў у вельмі ў кароткі прамежак часу могуць быць прынятыя, і правы чалавека гэтых людзей, збольшага, могуць быць забяспечаныя.

Для людзей, якія былі вымушаныя бегчы ад эскалацыі вайны Расеі супраць Украіны і шукаць бяспекі ў іншых краінах, былі палітычная воля прапанаваць неабходную дапамогу, прававыя рамкі, фінансавыя і іншыя рэсурсы для гэтага. Нягледзячы на тое, што былі і застаюцца асобныя праблемы, агулам гэта моцна адрозніваецца ад таго, што мы назіралі дзесяцігоддзямі.
#Refugees

Скасаванне «тэстаў на цнатлівасць» у Інданэзіі

Узброеныя сілы Інданезіі нарэшце спынілі ўсе так званыя «тэсты на цнатлівасць» у рамках працэсу прызыву жанчын.

Так званая «праверка цнатлівасці» з’яўляецца адной з формаў гендарнага гвалту. Было вырашана, што Урад Інданэзіі мусіць расследваць траўмы, нанесеныя жанчынам гэтай палітыкай цягам дзесяцігоддзяў, і аказаць падтрымку пацярпелым.

#WomensRights

Пратэсты і барацьба за правы жанчын у Іране

«Жанчына, жыццё, свабода» –  з гэтым лозунгам з верасня і дагэтуль адбываюцца буйнейшыя пратэсты ў гісторыі рэжыма Аятолл, на чале з жанчынамі.

Насуперак шматлікім забойствам і пагрозе смяротнага пакарання, яны працягваюць патрабаваць свабоды і роўнасці. Неверагодныя адважнасць і гераізм.

#WomenLifeFreedom #TheGirlsofRevolutionStreet

У Чылі ўступіў у сілу закон аб раўнапраўі

Аднаполым парам у Чылі было дазволена заключаць грамадзянскія саюзы з 2015 года, але закон, які б дазваляў афармляць шлюб, быў заблякаваны Кангрэсам у 2017 годзе. Праз патрабаванні людзей ён быў прыняты ў снежні 2021 года, і першыя пары пабраліся шлюбам у сакавіку гэтага года.

#Equality #EqualMarriage

Больш пра кожную з прыгаданых падзеяў можна прачытаць тут і тут.

Арыгінальны артыкул на сайце Х'юман Канстанты. Тамсама вы знойдзеце і

віншавальныя паштоўкі

каб вы таксама маглі расказаць пра Дзень правоў чалавека!

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці