Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15

08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15

У магілёўскай калоніі № 15 памёр 36-гадовы Андрэй Паднябенны. Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.

Андрэя двойчы асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, агулам яму прызначылі 16 гадоў і 8 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. За кратамі яго ўтрымлівалі амаль чатыры гады. Дакладная прычына смерці невядомая. Гэта ўжо дзявятая смерць палітвязня за кратамі.

Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыў у Беларусі і меў від на жыхарства. Яго затрымалі 5 лістапада 2021 года і змясцілі пад варту. Першы раз Андрэя асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў чэрвені 2022 года. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў. 

Пазней Андрэя судзілі яшчэ па чатырох крымінальных артыкулах: ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Усяго адбылося пяць закрытых пасяджэнняў па справе. Нават прысуд быў агучаны ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (37 000 беларускіх рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук

Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15. Як заўважыла "Гомельская Вясна", маці палітвязня Валянціна паведаміла пра яго смерць у фэйсбуку:

"Мои золотые внученьки остались остались без отца.... Радует одно,что более никто не сможет ни физически,ни психологически издеваться над моим сыном.....Я верю,что кара Божья настигнет виновного и ни одно преступление не останется безнаказанным...."

З публікацыі вынікае, што Андрэя не стала 3 верасня.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 September 2025, 2:07 PM
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 September 2025, 1:45 PM
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці