Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чатырох палітычных зняволеных (Ян Дайліда і іншыя)

24 June 2021, 5:56 PM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чатырох палітычных зняволеных (Ян Дайліда і іншыя)

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 24 чэрвеня 2021 г.

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем у выкарыстанні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, выконваючым службовыя абавязкі, і хуліганствам (арт. 363, 364, 366, 339 КК), яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 г., мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзяння. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “у адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і ўмысла на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабхадная абарона).

Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго маніторынг гэтых  судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.  

Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі. 

У шэрагу выпадкаў судовыя паседжанні былі праведзеныя ў закрытым рэжыме: на іх не дапускалісь прадстаўнікі грамадскасці, праваабаронцы і прадстаўнікі СМІ. Прычым рашэнні суда аб правядзенні закрытых паседжанняў не былі абумоўленыя неабходнасцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду.

Таксама маніторныг судовых паседжанняў засведчыў і іншыя парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва: парушэнні прэзумпцыі невінаватасці, роўнасці перад судом і інш.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:

  1. Ян Дайліда (асуджаны прысудам суда Кастрычніцкага р-на г. Гродна на тры з паловай гады абмежаваня волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);

  2. Пётр Грэцкі (асуджаны прысудам суда Кастрычніцкага р-на г. Гродна на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);

  3. Аляксандр Патаповіч (асуджаны Гродзенскім абласным судом у выніку апеляцыйнага разгляду пратэста пракурора на прысуд суда першай інстанцыі на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);

  4. Мікалай Дзенісевіч (асуджаны прысудам суда Фрунзенскага р-на г. Мінска на чатыры гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364  КК, ч.1 арт. 218 КК і накіраваны для адбыцця пакарання);

Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Ініцыятыва FORB.

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці