Патрабуем вызвалення і перагляду справы палітзняволенай Ірыны Палянінай

28 May 2021, 11:11 AM
Патрабуем вызвалення і перагляду справы палітзняволенай Ірыны Палянінай

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 27 траўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

26 красавіка 2021 года Пастаўскі раённы суд асудзіў Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: па арт. 369 жанчыне прысудзілі абмежаванне волі тэрмінам на два гады, з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, па арт. 295 - паўтара гады пазбаўлення волі ў калоніі.

І.Паляніна прызнана вінаватай у тым, што ў снежні мінулага года размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фатаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама яна знайшла ў доме сваёй маці патроны ад малакалібернай вінтоўкі, якія засталіся ад памерлага бацькі, прынесла іх дадому і там захоўвала.

Пакаранне па арт. 369 КК мы лічым палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а пакаранне па арт. 295 КК у дадзенам выпадку празмерным, звязаным з палітычна матываваным пераследам - прызначанае ёй пакаранне не было вызначана ступенню цяжкасці зробленага і дадзенымі пра асобу абвінавачванай, яна была пазбаўленая свабоды выбарачна ў параўнанні з іншымі асуджанымі, як адзначана ў заключэнні экспертаў і аналітыкаў ПЦ “Вясна”.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК

Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паводле арт. 295 — на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі.

Не аспрэчваючы супрацьпраўнага характару дзеянняў абвінавачванай у частцы захоўвання боепрыпасаў, мы канстатуем цвёрдае перакананне ў палітычна матываваным пераследзе абвінавачанай па крымінальнай справе.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», палітычным зняволеным таксама з'яўляецца асоба, пазбаўленая свабоды, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  • c) працягласць або ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйны (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім асоба падазраецца, абвінавачваецца або была прызнана вінаватай.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (c) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”мы прызнаем Ірыну Паляніну палітзняволенай і патрабуем:

  1. неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да яе мер і судовых рашэнняў пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных фактараў, якія паўплывалі на прысуд, спынення крымінальнага пераследу па арт. 369 КК, а таксама яе вызвалення з прыняццем неабходных мер для забеспячэння яе яўкі ў суд.

  2. прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы, а таксама спыніць пераслед грамадзян за мірнае выказванне меркавання з выкарыстаннем асуджэння па іншых крымінальных складах злачынстваў.

  3. неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

"Ініцыятыва FORB";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці