План Рады Еўропы для Беларусі, створаны разам з Кантактнай групай

21 February 2023, 10:54 AM
План Рады Еўропы для Беларусі, створаны разам з Кантактнай групай

Рада Еўропы  апублікавала план па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл, які складаецца з 15-ці пунктаў, сярод якіх - трэнінгі па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, якія пройдуць пад эгідай Рады Еўропы для беларускай грамадзянскай супольнасці.

Эксперты БХК называюць гэты план цалкам добрым інструментарыем для грамадзянскай супольнасці і асабліва для прафесійнай юрыдычнай супольнасці. Гэтыя інструменты дапамогуць беларускім юрыстам падрыхтаваць і сябе, і прававую сістэму Беларусі да інтэграцыі ў Раду Еўропы і да гарманічнага існавання ў прасторы еўрапейскіх стандартаў у цэлым.

План быў распрацаваны супольна з Кантактнай групай Рады Еўропы па Беларусі.

Раім прачытаць«Супрацоўніцтва з Радай Еўропы захавае ўзаемадзеянне з беларускім грамадствам, нават калі ўлады не гатовыя выконваць еўрапейскія стандарты».

Што запланавана (поўны спіс тут):

● прасоўванне стандартаў Рады Еўропы па правах чалавека і вяршэнству права;

● узмацненне палітычнага дыялогу. А менавіта: забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў розных дэмакратычных сілаў Беларусі ў адпаведнай дзейнасці камітэтаў Асамблеі і актывізацыя ўзаемадзеяння Асамблеі з беларускай грамадзянскай супольнасцю, праваабаронцамі, незалежнымі журналістамі і навуковымі коламі.

● дапрацоўка з удзелам экспертаў Рады Еўропы канцэпцыі нацыянальнага заканадаўства аб роўнасці і недыскрымінацыі;

● адукацыйныя мерапрыемствы (адукацыйныя візіты ў краіны-члены СЕ, а таксама ў інстытуты Рады Еўропы для беларускіх юрыстаў у эміграцыі; мерапрыемствы для моладзі і г.д);

● стварэнне анлайн-партала з матэрыяламі Рады Еўропы па правах чалавека і вяршэнству права, з адаптацыяй пад нацыянальны кантэкст, на беларускай мове, для юрыстаў, студэнтаў, настаўнікаў, журналістаў і іншых зацікаўленых асоб. Гэтыя матэрыялы адаптуюць беларускія экспэрты.

● мерапрыемствы па распрацоўцы заканадаўства і палітыкі гендэрнай роўнасці і супрацьдзеяння гвалту ў дачыненні да жанчын, а таксама па прасоўванні правоў жанчын у цэлым;

● мерапрыемствы па  адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

● падтрымка ценявой справаздачнасці грамадзянскай супольнасці;

 

Што такое “кантактная група”?

Камітэт Міністраў Рады Еўропы 7 верасня 2022 года прыняў рашэнне аб стварэнні Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам. Супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі Рада Еўропы прыпыніла у сакавіку 2022 года ў сувязі з суўдзелам у ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.   

Першая сустрэча групы прайшла 7 лістапада.

З боку Рады Еўропы ў кантактнай групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі яе ключавых структур, у тым ліку ПАСЕ і Офіса камісара па правах чалавека. З беларускага боку ў групу ўвайшлі прадстаўнікі розных сектараў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праваабаронцы, а таксама прадстаўнікі палітычных структур: Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады.

Прыярытэтамі працы Групы стануць правы чалавека, СМІ і моладзь. Кантактная група плануе арганізаваць максімальна адкрыты партысіпацыйны працэс для тых, хто падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і дэмакратыі і зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Радай Еўропы.

 

Для чаго створаная “кантактная група”?

Стварэнне "кантактнай групы" дазволіць беларускай грамадзянскай супольнасці працягнуць і развіць узаемадзеянне з Радай Еўропы ў інтарэсах і на карысць беларусаў, нягледзячы на тое, што супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі прыпыненае. Адна з ключавых магчымасцяў для грамадзянскай супольнасці, якую адкрывае стварэнне групы, - развіццё чалавечага патэнцыялу і распрацоўка рэформаў для трансфармацыі і ўключэння беларускага грамадства ў еўрапейскую сістэму каштоўнасцяў (у тым ліку падрыхтоўка кадраў для новых інстытутаў).

Арыгінальны артыкул на сайце БХК 

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці