Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей за іх удзел у выбарчай кампаніі

12 June 2020, 5:56 PM
Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей за іх удзел у выбарчай кампаніі

Мінск, 11 чэрвеня 2020 г.

Мы канстатуем працяг распачатых у траўні 2020 года рэпрэсій супраць актывістаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян, нягледзячы на адпаведныя заклікі нацыянальнай праваабарончай супольнасці, міжнародных арганізацый і экспертаў ААН.

Выбарчая кампанія ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі з самага свайго пачатку праходзіць у атмасферы страху, пагроз і запалохвання, ідуць затрыманні і арышты актывістаў ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты і простых выбаршчыкаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пікетах па зборы подпісаў. Працягваецца палітычна матываваны крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага, які збіраўся вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, і шэрагу іншых грамадзян па справе, у якой улады звярнуліся да адкрытай правакацыі.

Раніцай 11 чэрвеня стала вядома аб тым, што Святлана Ціханоўская, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, папрасіла членаў сваёй ініцыятыўнай групы не праводзіць пікеты па зборы подпісаў у бліжэйшыя некалькі дзён з-за асцярогі працягу рэпрэсій у дачыненні да зборшчыкаў подпісаў.

У гэты ж дзень пачаліся ператрусы ў галаўным офісе “Белгазпрамбанка”, кіраўніком якога цягам 20 гадоў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Віктар Бабарыка. Мы разглядаем гэтыя дзеянні як ціск на аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

У такіх умовах нельга казаць аб правядзенні сумленных і справядлівых выбараў. Нагадваем, што ў адпаведнасці з Капенгагенскім дакументам АБСЕ, Рэспубліка Беларусь, як дзяржава-удзельніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, заявіла, што воля народа, выражаемая свабодна і сумленна ў ходзе перыядычных і сапраўдных выбараў, з’яўляецца асновай улады і законнасці любога ўрада, і абавязалася паважаць права сваіх грамадзян прымаць удзел у кіраванні краінай непасрэдна або праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца імі свабодна ў ходзе сумленнага выбарчага працэсу.

Мы заклікаем улады Беларусі:

забяспечыць поўную рэалізацыю фундаментальных правоў і свабод чалавека, замацаваных у Канстытуцыі, Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Капенгагенскім дакуменце і ў іншых міжнародна-прававых дакументах у сферы правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду выказвання меркавання, права на мірныя сходы, правы быць абраным на свабодных выбарах, права не падвяргацца адвольным затрыманням, і спыніць ціск і запалохванне грамадзян у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі.

Праваабарончы цэнтр ” Вясна”;

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

РГА “Прававая ініцыятыва”;

ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр»;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”.

See more news

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці