Праваабарончы цэнтр «Вясна» І Беларускі ПЭН увайшлі ў шорт-ліст прэміі «Цюльпан правоў чалавека»

26 October 2022, 4:55 PM
Праваабарончы цэнтр «Вясна» І Беларускі ПЭН увайшлі ў шорт-ліст прэміі «Цюльпан правоў чалавека»

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі "Цюльпан за правы чалавека" 2022. Сярод дзесяці асноўных кандыдатаў на атрыманне прэміі ў гэтым годзе — Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі ПЭН, арганізацыі, якія вымушана працуюць у выгнанні, піша "Вясна".

Сёлета на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. У шорт-ліст был абраныя намінанты, якія з’яўляюцца найбольш уплывовымі і працуюць на карысць грамадства, праяўляюць мужнасць у імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.

ПЦ “Вясна” быў адзначаная высокай адзнакай за маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і павышэнне дасведчанасці аб дэмакратыі і правах чалавека, а таксама за абарону правоў асобы, асабліва правоў палітычных зняволеных. У мінулым годзе "Вясна" таксама патрапіла ў шорт-ліст прэміі.

Беларускі ПЭН быў адзначаны як арганізацыя, якая абараняе свабоду і правы пісьменнікаў і журналістаў у Беларусі і даследуе пытанні правоў чалавека.

Сярод іншых асобаў і арганізацыя, якія патрапілі ў шорт-ліст: кааліцыя “Украіна а 5-й раніцы” – сетка з больш чым 30 украінскіх праваабарончых арганізацыя, якія дакументуюць ваенныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненых Расіяй; адвакат-праваабаронца з Нігерыі Адэола Ойінладэ; абаронца правоў чалавека і навакольнага асяроддзя ў Камбоджы Ленг Оўч, праваабаронца з Іраку і Нобелеўская лаўрэатка 2018 года Надзя Мурад і яе арганізацыя Nadia's Initiative; нігерыйскі журналіст Філіп Абаджы-малодшы, які працуе над абаронай уцекачоў і перамешчаных асобаў; мексіканская праваабарончая арганізацыя Casa Frida, якая аказвае дапамогу ахвярам гамафобнага і трансфобнага гвалту; Кааліцыя ЛГБТІК+ Венгрыі і праваабарончая арганізацыя Thai Lawyers for Human Rights.

Незалежнае журы абярэ трох лепшых кандыдатаў, яны будуць абвешчаныя на другі тыдзень лістапада. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 8 снежня ў межах Тыдня правоў чалавека.

“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;

  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ахапіць большую колькасць людзей у як мага большай колькасці месцаў;

  • натхняць іншых.

Артыкул з сайту "Вясны"

Share

See more news

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT): «Беларусь ператварае катаванні ў публічнае відовішча»
05 December 2025, 9:00 PM
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT): «Беларусь ператварае катаванні ў публічнае відовішча»
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) апублікавала брыфінг, як беларускі рэжым ператварыў публічную дэманстрацыю прымусовых прызнанняў у жорсткі інструмент псіхалагічных катаванняў і палітычных рэпрэсій.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе 2025 года
05 December 2025, 9:00 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе 2025 года
У Беларусі захоўваецца цяжкая сітуацыя з правамі чалавекa.
Дзень юрыста ў Беларусі: як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
05 December 2025, 9:00 PM
Дзень юрыста ў Беларусі: як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
Напярэдадні Дня юрыста "Вясна" распавядае, хто сёння застаецца за кратамі і якім чынам юрыдычная дзейнасць ператварылася ў падставу для пераследу.
Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча
26 November 2025, 2:00 AM
Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча
Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбірае сітуацыю з Мікалаем Статкевічам згодна з нацыянальным заканадаўствам. 

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці