Праваабаронцы даслалі ў ААН інфармацыю пра доступ да вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі

08 November 2022, 11:48 AM
Праваабаронцы даслалі ў ААН інфармацыю пра доступ да вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі

Эксперты Беларускага Хельсінскага Камітэта разам з Фондам медычнай салідарнасці Беларусі накіравалі ва Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека інфармацыю, запытаную ў сувязі з абвяшчэннем закліка да арганізацый грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце даць інфармацыю для падрыхтоўкі Вярхоўным камісарам тэматычнага даклада, прадугледжанага Рэзалюцыяй 49/25 Рады ААН па правах чалавека, “аб наступствах і перадавых практыках для правоў чалавека, а таксама ключавых праблемах пры забяспечэнні своечасовага, справядлівага і ўсеагульнага доступа да якасных, бяспечных, эфектыўных і недарагіх вакцын супраць COVID-19 і іх распаўсюду сярод людзей, а таксама аб уплыве забеспячэння такога доступа да вакцынацыі на права кожнага чалавека на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя”.

У накіраваным дакладзе, акрамя агульнай інфармацыі пра роўны і бясплатны доступ да вакцынацыі ў Беларусі, былі прыведзеныя дадзеныя пра прымусовую вакцынацыю на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Было падкрэслена, што доступ да вакцынацыі, хоць і быў бясплатным і роўным, але толькі датычна некаторых вакцын, такіх як расійская вакцына Спутник V і кітайская — Vero Cell.

У дакладзе асветлены падыход уладаў да вакцынацыі супраць COVID-19, у правытнасці, пра адмову далучыцца да міжнароднай ініцыятывы COVAX, скіраванай на забеспячэнне роўнага доступа да прызнаных САЗ вакцын супраць COVID-19.

Наступствамі адмовы прыняць мэтавую дапамогу Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Усходняга партнёрства ў забеспячэнні бясплатнымі заходнімі вакцынамі стала немагчымасць для чалавека выбраць вакцыну.

Акрамя таго, праз тое, што САЗ не ўхваліла самую распаўсюджаную на беларускім рынку вакцыну Спутник V, грамадзяне Беларусі былі абмежаваныя ў свабодзе перамяшчэння. У тым ліку, былі пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны Еўрапейскага Саюза.

У дакладзе адзначана, што дзяржава не прыняла патрэбных мер, каб забяспечыць справядлівы і ўсеагульны доступ да вакцынацыі супраць COVID-19 для ўразлівых груп насельніцтва, такіх як людзі сталага ўзросту, людзі з інваліднасцю, людзі без вызначанага месца жыхарства, людзі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і г.д.

Гэтаксама ў дакладзе падкрэслены той факт, што доступ да інфармацыі пра вакцынацыю быў абмежаваным, бо ў асноўным быў сканцэнтраваны ў сеціве Інтэрнэт. Такі выбарачны доступ да інфармацыі цягне за сабой узмацненне лічбавай няроўнасці і ёсць парушэннем права на інфармацыю і права на здароўе, асабліва асоб, якія жывуць у аддаленых мясцовасцях, людзей сталага веку, людзей з інваліднасцю і людзей, якія жывуць па-за мяжой беднасці.

У дакладзе адлюстраваныя ключавыя праблемы ў забеспячэнні своечасовага, справядлівага і ўсеагульнага доступа да якасных, бяспечных, эфектыўных і недарагіх вакцын супраць COVID-19 і іх распаўсюду сярод людзей, такія, як: недавер да ўладаў і іх рашэнняў, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года; недавер да афіцыйнай статыстыкі па распаўсюды каронавіруса і колькасці вакцынаваных; агульная недасведчанасць пра каронавірус і боязь вакцынацыі; пытанне эфектыўнасці і бяспекі прапанаваных вакцын; адсутнасць выбару паміж рознымі вакцынамі; адсутнасць доступа да інфармацыі пра вакцынацыі ў розных груп насельніцтва.

Разам з тым ў дакладзе, дасланым ва УВКПЧ, паказаныя і прыклады станоўчай практыкі з боку дзяржавы, у прыватнасці, вызначэнне чарговасці вакцынацыі і першаснае прадастаўленне яе медыцынскаму персаналу і настаўнікам; магчымасць выклікаць медыцынскую брыгаду ў аддаленую мясцовасць для хатняй вакцынацыі і наогул мажлівасць хатняй вакцынацыі; пункты вакцынацыі ў крамах, паліклініках, РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, пунктах здароўя на прадпрыемствах, тэрыятарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у метро і г.д.

Праваабаронцы чакаюць, што даслалая інфармацыя знойдзе адлюстраванне ў выніковай справаздачы Вярхоўнага камісара па правах чалавека, у якой краінам, у тым ліку Беларусі, прапануюць рэкамендацыі па выпраўленні знойдзеных заганаў у галіне забеспячэння роўнага і эфектыўнага доступа да вакцынацыі супраць COVID-19.

 Арыгінал артыкулу на сайце БХК

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці