Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі

07 April 2025, 12:06 PM
Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі

Шэсць беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці — Цэнтр глабальнай справядлівасці і правоў чалавека "M.A.R.A.", Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр "Вясна", Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta — перадалі 20 сакавіка 2025 года ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі беларускай улады.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі падалі паведамленне згодна з артыкулам 15 Рымскага Статута, якое змяшчае доказы патэнцыйных злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі беларускіх уладаў з траўня 2020 года, з улікам распачатага Офісам пракурора МКС папярэдняга разгляду беларускай сітуацыі пасля яе перадачы Урадам Літвы 30 верасня 2024 года. Гэта паведамленне ўключае ў сябе доказы дэпартацыі часткі цывільнага насельніцтва Беларусі, а таксама пераследу гэтых людзей, уключаючы грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой.

"У прыватнасці, гэта паведамленне дэманструе, што прадстаўнікі беларускіх ўладаў стварылі атмасферу страху, тэрору і пераследу, каб «зачысціць» насельніцтва ад «нелаяльных» асобаў, і вымусілі пакінуць краіну да 6,4% насельніцтва Беларусі па стане на 2020 год. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускіх уладаў працягваюць пераслед вымушана выгнаных беларусаў, і тых, хто пражывае за мяжой, шляхам сістэматычнага судовага пераследу, у тым ліку завочных судоў, а таксама запалохвання і пагроз у дачыненні да тых, хто знаходзіцца ў выгнанні і іх сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, публічнага распаўсюджвання мовы варожасці, неабгрунтаваных ператрусаў і канфіскацыі маёмасці", — адзначаюць праваабаронцы.

Паведамленне таксама гаворыць аб татальным пазбаўленні беларусаў у выгнанні доступа да дзяржаўных працэдур, уключаючы магчымаць атрымаць дакументы, якія ідэнтыфікуюць асобу, што вядзе да дэ-факта безграмадзянства.

Паведамленне абапіраецца на інтэрв'ю са сведкамі і ахвярамі меркаваных злачынстваў, дапоўненыя шырокім аналізам агульнадаступных крыніц, у тым ліку публічных заяваў беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў, якія даказваюць, што меркаваныя злачынствы былі здзейсненыя ў межах шырока распаўсюджанай і сістэматычнай атакі, накіраванай супраць той часткі цывільнага насельніцтва Беларусі, якую ўлады лічаць «нелаяльнай». Такія заявы таксама дэманструюць, што прадстаўнікі беларускіх уладаў праводзяць дзяржаўную палітыку запалохвання і пакарання тых, каго лічаць «нелаяльнымі», у межах кампаніі, якую афіцыйныя асобы неаднаразова называлі «зачысткай грамадства».

Нягледзячы на тое, што Рэспубліка Беларусь не з'яўляецца ўдзельніцай Рымскага Статута, дадзенае паведамленне змяшчае прававы аналіз, які паказвае, што Міжнародны крымінальны суд можа ажыццяўляць сваю юрысдыкцыю, паколькі прынамсі адзін элемент гэтых меркаваных злачынстваў быў здзейснены на тэрыторыі краін, якія з'яўляюцца дзяржавамі-ўдзельніцамі Рымскага Статута.

Адносна беларускай сітуацыі, Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) і «Рэпарцёры без межаў» (RSF) раней накіравалі два паведамленні па артыкуле 15 у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Чытаць яшчэ: Ад жніўня-2020 і да сёньня: злачынствы супраць чалавечнасьці?

Share

See more news

«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
03 August 2025, 4:29 PM
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя "Helsinki+50", на якой выступіла і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч.
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
03 August 2025, 4:26 PM
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
В эти дни проходит конференция Helsinki+50, посвящённая 50-летию подписания Хельсинкского заключительного акта 1975 года.
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
03 August 2025, 3:15 PM
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
Беларускі Хельсінкскі камітэт падрыхтаваў альтэрнатыўны даклад аб выкананні Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 16 — «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці