Праваабаронцы з Libereco сустрэлі Наталлю Хершэ ў аэрапорце

21 February 2022, 11:30 AM
Праваабаронцы з Libereco сустрэлі Наталлю Хершэ ў аэрапорце

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя «Ліберэка», якая змагалася за вызваленне Наталлі Хершэ, напісала артыкул з нагоды яе вызвалення:


«Амаль роўна праз 17 месяцаў пасля арышту Наталля Хершэ была канчаткова вызвалена 18 лютага і вярнулася ў Швейцарыю.

У аэрапорце Цюрыха Наталлю сустракалі прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Libereco, арганізацыі беларусаў Швейцарыі Razam, Campax і ACAT Switzerland разам з нацыянальным саветнікам Барбарай Гізі з мноствам кветак і шакаладных цукерак.

Мы вельмі рады яе вызваленню і дзякуем усім, хто разам з намі агітаваў за гэта: падпісваў нашы петыцыі, удзельнічаў ў пікетах або дасылаў шматлікія лісты і паштоўкі Наталлі ў турму.

Пасля вяртання ў Швейцарыю мы жадаем Наталлі сіл, каб адолець стрэс ад зняволення і аднавіць здароўе.

Але гэтакама моцна, як мы рады вызваленню Наталлі, мы занепакоеныя тым, што ў беларускіх турмах застаюцца больш за 1000 іншых палітвязняў. Таксама нас трывожыць і цяперашняя пагрозліваая сітуацыяй вакол Беларусі, Украіны і Расіі.

Мы, праваабарончая арганізацыя Libereco, будзем працягваць кампанію за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі».

Ist möglicherweise ein Bild von 6 Personen und Personen, die stehen

Ist möglicherweise ein Bild von 7 Personen, Personen, die stehen und Text „наталья XEPWE“

Ist möglicherweise ein Bild von 4 Personen, Personen, die stehen, Blume und Innenbereich

Ist möglicherweise ein Bild von 7 Personen, Personen, die stehen und Blume


Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці