«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі

02 September 2025, 10:56 AM
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі

Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа "Прававыя летапісы".  Вядучы — Юрась, гісторык і гід па Варшаве — адзначае:

"Гэта можна назваць відэа-лекцыямі, дзе ў простай форме і змястоўна перадаюцца асноўныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, на фоне якіх паказана, як з’яўлялася, змянялася і развівалася права ў гісторыі Беларусі.

Для людзей, якія далёкія ад гісторыі, ці штосьці ведаюць, але хочуць штосьці цікавае ўспомніць — то [гэтыя відэа] будуць прыдатным матэрыялам".

Першае відэа прысвечана Статутам ВКЛ. У ім гледачы адшукаюць адказы на пытанні:

  • Ці было Вялікае Княства Літоўскае прававой дзяржавай?

  • Ці з’яўляецца статут ВКЛ канстытуцыяй?

  • Ці ўсе былі ў тыя часы роўныя перад законам?

Глядзіце відэа на youtube-канале Праваабарончага цэнтра "Вясна" і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)!

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці