«Прысуд» паказвае, як Лукашэнка і яго атачэнне баяцца і ненавідзяць незалежных праўдзівых журналістаў і асабіста Дзяніса»

20 September 2022, 1:24 PM
«Прысуд» паказвае, як Лукашэнка і яго атачэнне баяцца і ненавідзяць незалежных праўдзівых журналістаў і асабіста Дзяніса»

Парыж, 14 верасня 2022 г. – У адказ на тое, што суд у Беларусі прызнаў Дзяніса Івашына вінаватым і прысудзіў 13 гадоў і адзін месяц пазбаўлення волі за «дзяржаўную здраду» і «ўмяшанне ў дзейнасць праваахоўных органаў», Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выступіў з заявай, якая асуджае пастанову суда:

«CPJ глыбока шакаваны выракам Дзяніса Івашына на 13 гадоў турмы. Абвінавачванні супраць яго цалкам сфабрыкаваныя і прызначаныя тэрарызаваць незалежных журналістаў, кабпазбавіць іх жадання працягваць сваю працу ў Беларусі», — заявіў у Нью-Ёрку Карлас Марцінес дэ ла Серна, праграмны дырэктар CPJ. «Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць Дзяніса Івашына разам з усімі іншымі зняволенымі прадстаўнікамі прэсы».

Суд у сераду таксама аштрафаваў Івашына на 4800 рублёў (1900 долараў ЗША) і абавязаў яго выплаціць 18 000 рублёў (7130 долараў ЗША) у якасці «маральнай кампенсацыі» дзевяці неўстаноўленым асобам, у дзейнасць якіх ён нібыта ўмешваўся. Забароненая беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна» і жонка Дзяніса Вольга Івашына, якія звярнуліся да CPJ, дадалі, што зняволены журналіст плануе падаць апеляцыю на прысуд.

«Мы, вядома, не чакалі, што сістэма, якую рэжым [прэзідэнта Беларусі Аляксандра] Лукашэнкі стварыў на руінах судовай сістэмы, будзе справядлівай», — сказала Вольга Івашына CPJ. «Абвешчаны сёння так званы «прысуд» — гэта асабістая помста Дзянісу Івашыну за прынцыповую жыццёвую пазіцыю, журналісцкую дзейнасць і расследаванні. «Прысуд» фактычна паказвае, наколькі Лукашэнка і яго атачэнне баяцца і ненавідзяць незалежных праўдзівых журналістаў і асабіста Дзяніса».

Івашын — незалежны журналіст-расследавальнік незалежнага інфармацыйнага сайта «Новы час» і валанцёрскі рэдактар ​​беларускамоўнага сайта міжнароднага праекту расследаванняў InformNapalm. Яго затрымалі ў сакавіку 2021 года за рэпартаж пра былых украінскіх амапаўцаў, якія працуюць на беларускую міліцыю, і КДБ, беларуская служба бяспекі, абвінаваціла Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

На 1 снежня 2021 года, калі CPJ праводзіў свой апошні перапіс турмаў, Беларусь была пятай у свеце найгоршай краінай для журналістаў: прынамсі 19 журналістаў знаходзяцца ў кратах.

Арыгінальны артыкул на сайце Камітэта абароны журналістаў

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці