«Псіхічнае захворванне, якое трэба лячыць»

22 November 2022, 11:12 AM
«Псіхічнае захворванне, якое трэба лячыць»

Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці звярнуліся да арганізацый Чырвонага Крыжа па пытанні дыскрымінацыі з боку Генеральнага сакратара беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

18 кастрычніка 2022 г. генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), доктар Дзмітрый Шаўцоў, у эфіры тэлеканала СТВ выказаўся адносна гендэрнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі. Яго каментар утрымліваў дыскрымінацыйныя і стыгматызуючыя тэзісы, у прыватнасці, пра тое, што "нетрадыцыйныя адносіны паміж паламі з'яўляюцца "псіхічным захворваннем", якое "трэба лячыць".

Гэта, у першую чаргу, распаўсюджванне хлуслівай інфармацыі. СААЗ яшчэ ў 1990-м годзе выключыла гомасэксуальнасць са спісу хвароб. Акрамя таго, гэта відавочная дыскрымінацыя ўразлівых груп і ЛГБТК+ людзей.

Сказанае таксама з'яўляецца яскравым прыкладам сістэмнай дыскрымінатыўнай рыторыкі беларускай дзяржавы.

Усведамляючы гэта, а таксама разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі - гуманнасцю, нейтральнасцю, бесстароннасцю і незалежнасцю, - эксперты Беларускага Хельсінкскага Камітэта і Беларускага фонду медыцынскай салідарнасці накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа.

Звароты былі адпраўлены Генеральнаму Сакратару Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Кіраўніку Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь, Прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнароднаму Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама Прэзідэнту Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

У лістах асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасць Чырвонаму Крыжу прытрымлівацца як устаноўчых дакументаў арганізацыі і яе місіі, гэтак і міжнародных дакументаў па правах чалавека. Праваабаронцы таксама заклікалі публічна асудзіць выказванні Дзмітрыя Шаўцова і ўказаць на недапушчальнасць падобных дыскрымінуючых выказванняў на любым узроўні ў далейшым.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці чакаюць, што гэтыя звароты прыцягнуць увагу міжнароднай грамадскасці да высокага ўзроўню дыскрымінацыі ў Рэспубліцы Беларусь і будуць спрыяць прадухіленню такіх сітуацый.

Тэксты зваротаў

Артыкул з сайту БХК

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці