«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў. На 27 сакавіка 2025 года КДБ і МУС прызналі ў Беларусі 269 "экстрэмісцкіх фармаванняў". Паводле інфармацыі "Вясны", за "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" ў Беларусі асудзілі мінімум 258 чалавек, 58 з іх – завочна. Паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса былі асуджаныя палітыкі і журналісты, актывісты, культурныя дзеячы і звычайныя грамадзяне. Хто трапляе пад крымінальны пераслед, якія змены ў заканадаўстве яго ўзмацнілі, што рабіць у выпадку ўзбуджэння справы і арышту маёмасці — разбіраемся ў матэрыяле з юрысткай "Вясны" Святланай Галаўнёвай.

Каго пераследуюць за "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"?

Паводле інфармацыі "Вясны", за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (арт. 361-КК) асуджаныя мінімум 258 чалавек. Па гэтым артыкуле былі асуджаныя мінімум 22 журналісты і 11 блогераў, шэсць юрыстаў і адвакатаў, 24 актывіста, 10 былых сілавікоў, 31 палітыка, 19 дзеячаў культуры.

Сярод асуджаных – 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" за падтрымку Украіны ў вайне. 58 чалавек асудзілі завочна.

Паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі КК судзілі пяць замежнікаў: Зянковіча Юрыя, які мае амерыканскае грамадзянства, грамадзяніна Украіны немца , грамадзянінаў Расійскай Федэрацыі

Першы прысуд паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі быў вынесены 6 верасня 2021 года Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку па "справе Каардынацыйнай рады", якую прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". "Каардынацыйную раду" абвінавачанне палічыла "экстрэмісцкім фармаваннем", мэта якога нібыта складалася ў каардынацыі пратэстаў і ў канчатковым выніку — у захопе ўлады.

Максім Знак з СІЗА распавядаў пра сваё абвінавачванне:

"Магу сказаць, што ў нейкім сэнсе мне пашанцавала, бо тэкст майго абвінавачвання падобны на сцэнар галівудскага блокбастара, у якім дробнымі літарамі ў канцы пазначана: "Заснавана на рэальных падзеях".

І ўсё ж я не магу зразумець, як, ведаючы не толькі аб усіх публічных учынках, але і аб кожнай фразе, аб кожнай думцы тых, хто працаваў разам са мной тым летам, можна выкладаць усё з дакладнасцю ды наадварот у дакуменце, які накіраваны на змяненне жыцця чалавека на перыяд да 12 гадоў. Шчыра кажучы, нягледзячы на ўсё, што адбываецца, гэта не ўкладаецца ў галаве".

"Гэта не сапраўдны экстрэмізм і тэрарызм, а толькі шырма для рэпрэсій"

З 2021 года беларусаў пераследуюць за перадачу інфармацыі незалежным медыя і актывістам, удзел у чатах і грамадскіх аб'яднаннях. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва мяркуе, што такі масавы пераслед – гэта натуральны вынік маштабнай дзейнасці ўладаў па так званаму супрацьдзеянню экстрэмізму.

"Канешне, гэта ніякае не супрацьдзеянне сапраўднаму экстрэмізму, гэта стары добры пераслед іншадумства, проста ў больш прыстыжнай абгортцы.

Калі глядзець менавіта за "стварэнне і ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях", то гэта натуральны наступны этап пераследу як НДА, так і grass-roots ініцыятыў і супольнасцей. Спачатку ўлады абвяшчаюць групы людзей "экстрэмісцкімі фармаваннямі", потым пачынаюць пераследаваць канкрэтных людзей.

Для ўсяго свету тэрарызм і гвалтоўны экстрэмізм сур’ёзныя выклікі і вялікае поле працы. А беларускі рэжым пад маркай гэтага хавае пераслед іншадумства і негвалтоўных дзеянняў. То праваабаронцам, прадэмакратычным палітыкам і самім пераследуемым людзям прыходзіцца дадаткова аргументаваць, што гэта не сапраўдны экстрэмізм і тэрарызм, а толькі шырма для рэпрэсій".

Як змяняўся артыкул Крымінальнага кодэкса за "экстрэмісцкае фармаванне"?

Артыкул 361-1 Крымінальнага кодэкса быў уведзены яшчэ ў 2016 годзе – тады ўводзілася адказнасць за "стварэнне экстрэміскага фармавання, кіраванне ім ці яго структурнай адзінкай". Максімальная санкцыя – сем год пазбаўлення волі, распавядае юрыстка.

"У 2021 годзе, як рэакцыя на массавыя пратэсты і грамадскі супраціў рэжыму Лукашэнкі, былі ўведзены шматлікія змены ў крымінальнае заканадаўства. У тым ліку дадана адказнасць за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" – частка 3 артыкула, санкцыя – да шасці год пазбаўлення волі".

У 2023 годзе артыкул быў дапоўнены дадатковай санкцыяй – штрафам. Гэта значыць, што акрамя асноўнага пакарання – абмежавання волі ці пазбаўлення волі, суд дадаткова можа прызначыць штраф.

Цалкам фармулёўка часткі 3 артыкулу 361-1 КК гучыць так: “Уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)”.

У артыкул было дададзена і тлумачэнне што такое “злачынствы экстрэміскай накіраванасці”. У зменах Крымінальнага кодэкса 2025 года тэрмін “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці” перанесены з арт. 361-1 у норму пра правілы прызначэння пазбаўлення волі: цяпер асобы, датычныя да ўразлівых групп, не падпадаюць пад забарону прызначэння ім пазбаўлення волі (арт. 57 КК).

У бягучай рэдакцыі артыкул 361-1 прадугледжвае адказнасць за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кіраванне ім ці яго структурнай адзінкай, ці ўдзел у ім". Максімальная санкцыя за стварэнне і кіраванне – сем год пазбаўлення волі, а ўдзел – шэсць год.

"Калі глядзець на міжнародныя дакументы, то там гаворыцца пра "супрацьдзеянне гвалтоўнаму экстрэмізму", бо ён успрымаецца як пажыўное асяроддзе для тэрарызму. У такой парадыгме, калі мы гаворым пра тэрарызм, маючы на ўвазе захоп закладнікаў, падрыў будынкаў, напады на мірнае насельніцтва, і гвалтоўны экстрэмізм, маючы на ўвазе радыкалізацыю, вярбоўку і мабілізацыю тэрарыстычных груп – выглядаюць дарэчнымі і апраўданымі вельмі жорсткія меры і сур'ёзныя крымінальныя тэрміны.

Але калі паглядзець, што такое экстрэмізм паводле беларускага заканадаўства, то там намешана ўсяго і прыпіска “гвалтоўны” аккуратна замоўчваецца. Такое апусканне таго, што антытэрарыстычныя і антыэкстрэмісцкія меры наогул накіраваны на прадухіленне гвалтоўных дзеянняў радыкальных груп, што дало пасля магчымасць уладам называць экстрэмізмам усё, што ім не падабаецца.

Ужыванне антыэкстрэмісцкага і антытэрарыстычнага заканадаўства не павінна ператварацца ў інструмент для падаўлення палітычнай апазіцыі ці крытыкі ўлады. Дзяржавы не павінны пераследваць якіх-небудзь «непажаданых» асоб і арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз шырокія прымянення антытэрарыстычных і антыэкстрэмісцкіх мер", – каментуе сітуацыю Святлана Галаўнёва.

Што рабіць, калі ўзбудзілі крымінальную справу і апісваюць маёмасць?

Калі супраць вас узбудзілі крымінальную справу, у тым ліку завочна, паводле арт. 361-1 КК, і следчыя апісваюць маёмасць, то юрысты звяртаюць увану, што падчас ператрусу вельмі важна атрымаць дакумент пра ператрус. Важна ведаць, у які орган потым звяртацца.

"Бо потым звычайна нейкую інфармацыю высветліць вельмі складана. Часам сітуацыя можа выглядаць так: уласнік квартэры з'ехаў за мяжу, у квартэры жыве, напрыклад, яго маці, да якой прышлі сілавікі і сказалі, што арыштоўваюць кватэру і ў яе ёсць тры дні на збор рэчаў. Тут вельмі важна запытаць і запомніць, з якога органа прыйшлі і якое працэсуальнае дзеянне робіцца з квартэрай: абмежаванне распараджэння, канфіскацыя, арышт судовым выканаўцам, арышт па рашэнню суда ці нешта іншае. Гэта важна ведаць, каб зразумець што будзе далей з квартэрай".

Юрыстам пры працы з такімі зваротамі трэба разабрацца ў падставах адабрання маёмасці: гэта рашэнне суда аб канфіскацыі, арышт у межах прымусовага спагнання грашовай суммы, ці асобнае рашэнне з удзелам КДБ.

У межах канфіскацыі па рашэння суда ці арышту маёмасці ў межах прымусовага выканання ёсць свае правілы, якая маёмасць можа быць вынятай, а якая не – у дадзеным выпадку будзе працаваць абскарджанне арышту маёмасці.

У выпадках, калі ў адабранні маёмасці ўдзельнічае КДБ, звычайна гаворка ідзе аб адабранні маёмасці за “несяброўскія дзеянні ў адносінах да Беларусі". Рашэнне прыймае эканамічны суд – яго варта атрымаць і захаваць.

"На жаль, магчымасці ўплыву тут невялікія, але што дакладна можна зрабіць – гэта сабраць доказы таго, хто і на якой падставе адабраў у вас маёмасць. З Юрыдычнай службай "Вясны" важна даносіць гэтыю праблему да міжнародных органаў".

Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Организация расследования и процессуальный контроль
31 March 2025, 2:02 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Организация расследования и процессуальный контроль
И законодательное регулирование, и модели поведения должностных лиц, осуществляющих расследование и осуществляющих процессуальный контроль над ним, не только остались на уровне советских времен, но и развились в более репрессивный инструмент государства.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Доказательства в уголовном процессе
31 March 2025, 1:33 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Доказательства в уголовном процессе
Одной из проблем при рассмотрении дела в суде является нарушение права на справедливое судебное разбирательство во время изучения и предоставления доказательств.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Оперативно-розыскная деятельность – негласные следственные действия в УПК
31 March 2025, 11:09 AM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Оперативно-розыскная деятельность – негласные следственные действия в УПК
Оперативно-розыскная деятельность (ОРД), которую проводят правоохранительные органы, в большей части – конспиративно, в скрытом от граждан режиме, во многих случаях является вмешательством в частную жизнь граждан (ограничения этого права) и несет в себе высокий риск неправомерного ограничения (нарушения) прав человека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці