Што чакае беларускія незалежныя прафсаюзы? У ЕГУ пройдзе тэматычная навукова-практычная канферэнцыя

10 November 2023, 12:02 PM
Што чакае беларускія незалежныя прафсаюзы? У ЕГУ пройдзе тэматычная навукова-практычная канферэнцыя

На фота: Генадзь Фядыніч, зьняволены лідар незалежнага прафсаюза РЭП. Прызнаны палітвязнем

20 лістапада 2023 года ў ЕГУ пройдзе канферэнцыя «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве». Таксама падчас канферэнцыі адкрыецца выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.

Зняволеныя актывісты прафсаюзнага руху Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў, Вацлаў Арэшка

Вось якія пытанні будуць разгледжаныя на канферэнцыі:

  • Як будзе і павінен развівацца прафсаюзны рух у Беларусі?

  • Ці можа дэмакратычны прафсаюз з’явіцца ў ЕГУ?

  • Што азначае свабода асацыяцыі ў форме стварэння прафсаюза для рэалізацыі іншых правоў — сацыяльных, эканамічных, грамадзянскіх?

  • Ці можа прафсаюз абвясціць забастоўку?

  • Чаму МАП падрыхтаваў Канвенцыю аб забароне гвалту і дамаганняў на працоўным месцы? Ці дастасавальна яна ва Універсітэце і ці правільна мы разумеем тэрмін «харасмэнт»?

У Канферэнцыі прымуць удзел прафесары ЕГУ, у тым ліку і рэктар Кшыштаф Рыбіньскі. Таксама з дакладамі выступяць прадстаўнікі незалежных беларускіх прафсаюзаў і працоўнага руху, МАП, нарвежскіх прафсаюзаў і знешнія эксперты.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Канферэнцыя пачнецца а 13:00 20 лістапада 2023 г.

Фармат: змяшаны.

Афлайн: аудыторыя 303 у кампусе ЕГУ (вул. Савічяус 17, Вільнюс, Літва).

Анлайн: Zoom-спасылка будзе дасланая перад Канферэнцыяй.

Па выніках Канферэнцыі чакаецца супольная заява ўдзельнікаў.

Форма рэгістрацыі па спасылцы

Чакаем вас на канферэнцыі!

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці