Сусветная арганізацыя супраць катаванняў: "Вязні, як і раней, вельмі рызыкуюць захварэць на каронавірус"

01 April 2022, 1:49 PM
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў: "Вязні, як і раней, вельмі рызыкуюць захварэць на каронавірус"

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) у сакавіку выступіла з дакладам "Аспрэчванне пазбаўлення волі і барацьба з катаваннямі ў часы Covid-19", у якім сабрала вялікую колькасць разнастайных прававых і адвакацкіх стратэгій, што ўжываюцца юрыстамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце. У ім асвятляецца надзвычай важная роля, якую маюць адвакаты, юрысты і праваабарончыя арганізацыі ў абароне правоў зняволеных асобаў, аказанні дапамогі ахвярам і прыцягненні да адказнасці за неправамерныя дзеянні праваахоўных органаў у кантэксце выканання абмежаванняў грамадскай аховы здароўя, звязаных з пандэміяй.

"У той час як свет уваходзіць у трэці год пандэміі Covid-19, затрыманыя асобы па-ранейшаму сутыкаюцца з вялікай рызыкай і церпяць ад шматлікіх абмежаванняў іх правоў. Глабальная надзвычайная сітуацыя ў галіне аховы здароўя выявіла сістэмныя праблемы ў месцах зняволення ва ўсім свеце, такія як перапоўненасць, неадэкватнае медыцынскае абслугоўванне, дрэнныя санітарна-гігіенічныя ўмовы", — адзначаецца ў дакладзе, апублікаваным у сакавіку 2022 года Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT).

У той жа час у якасці рэакцыі на пандэмію шматлікія ўрады ўвялі надзвычайнае становішча і выключныя меры, якія не адпавядаюць міжнародным нормам і стандартам у галіне правоў чалавека. Парушэнні правоў чалавека, уключаючы катаванні і іншыя жорсткія, нялюдскія ці прыніжальныя годнасць віды абыходжання і пакарання ў дачыненні да тых, хто парушае распараджэнні аб карантыне і локдаўне, зрабіліся звычайнай з'явай. Надзвычайныя меры, звязаныя з пандэміяй, таксама выкарыстоўваліся і працягваюць выкарыстоўвацца некаторымі ўрадамі дзеля далейшага абмежавання дзейнасці грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў.

Старшая дарадчыца па прававой палітыцы OMCT Хелена Сола Марцін адзначае, што "дзякуючы высілкам арганізацый грамадзянскай супольнасці тысячы зняволеных былі вызваленыя з перапоўненых месцаў пазбаўлення волі, дзяржавам не дазволілі пераследваць праваабаронцаў пад маркай грамадскага здароўя, а злоўжыванні праваахоўных органаў падчас локдаўнаў былі выкрытыя, аспрэчаныя і ў некаторых выпадках адмененыя".

Шмат якія з уключаных стратэгій абмяркоўваліся на серыі рэгіянальных і глабальных Лабараторый судовых працэсаў па пытаннях затрымання, катаванняў і права на абарону ў часы Covid-19, якія адбыліся ў лістападзе і снежні 2020 года, а таксама падчас наступных абменаў і сустрэч. У іх узялі ўдзел амаль 130 праваабаронцаў і адвакатаў, у тым ліку сябры груп судовых юрыстаў сеткі SOS-Torture Network, якая з'яўляецца ініцыятывай OMCT, запушчанай у 2019 годзе.

Паводле сайту "Вясны"

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці