Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча

26 November 2025, 2:00 AM
Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча

МІкалай Статкевіч. Фота Ўладзя Грыдзіна

Днямі сваякі палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча атрымалі ліст ад Міністэрства ўнутраных справаў, дзе пазначана, што "Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прысудам ад 14.12.2021". Аднак дзе менавіта знаходзіцца палітвязень — невядома ўжо два з паловай месяцы. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбірае сітуацыю з Мікалаем Статкевічам згодна з нацыянальным заканадаўствам.

Паводле заяваў 11 верасня ад прэс-службы А. Лукашэнкі і ўласна А. Лукашэнкі для ТАСС былі памілаваны 52 зняволеных. Удакладнялася, што сярод памілаваных былі "лідары і члены экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый, удзельнікі масавых беспарадкаў, прадстаўнікі экстрэмісцкіх і дэструктыўных СМІ", якія, як удакладняла прэсс-служба, "пакінулі Беларусь у той жа дзень". Але фактычна ўсіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Статкевіч адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Пазней з'явілася інфармацыя, што, імаверна, палітвязня адправілі ў глыбоцкую калонію, але пацвярджэння гэтаму да гэтага часу няма.

Юрыстка Святлана Галаўнёва адзначае, што зыходзячы з падзей таго дня і рыторыкі беларускіх уладаў, няма сумневаў, што Мікалай Статкевіч быў у ліку памілаваных. Але ён не дазволіў сябе дэпартаваць з краіны і, сыходзячы з адказу МУС, працягвае адбываць пакаранне. Такім чынам, яго памілаванне фактычна скасавана.

Пры гэтым, беларускае заканадаўства аб памілаванні не прадугледжвае магчымасці адмены памілавання, за выключэннем выпадкаў здзяйснення асобай новага злачынства на працягу неадбытага тэрміна пакарання (ч. 3 арт. 96 Крымінальнага кодэксу). Але, згодна з адказам МУС, гэта не выпадак Мікалая Статкевіча, бо ён працягвае быць зняволеным па старому прысуду.

"Таму можна канстатаваць адсутнасць якіх-небудзь прававых падставаў для далейшага пазбаўлення волі спадара Статкевіча, нават выключна на падставе нацыянальнага закону", — прыходзіць да высновы юрыстка.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці