Трыста еўрапейскіх палітыкаў сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў

27 July 2022, 9:57 AM
Трыста еўрапейскіх палітыкаў сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі беларускіх палітвязняў

Кампанія салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, якую ладзіць праваабарончая арганізацыя Libereco, дасягнула важнай рысы: прадстаўніца партыі “Зялёных” Брыта Хасельман (Германія) стала 300-ым парламентарыям, які ўзяў на сябесімвалічнае хроснае бацькоўства над палітвязнем.

300 хросных з 17 еўрапейскіх краін ілюструюць бесперапынную і велізарную еўрапейскую салідарнасць з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Наступная інфарграфіка паказвае ўсіх хросных бацькоў у межах кампаніі #WeStandBYyou:

Рэпрэсіі ў цені вайны ва Украіне

Аднак лічба ў 300 сімвалічных хросных таксама падкрэслівае масавыя рэпрэсіі супраць іншадумцаў у Беларусі: колькасць палітвязняў цяпер перавысіла 1250 чалавек. За ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў летам 2020 года людзей працягваюць саджаць у краты. У той жа час рэжым Аляксандра Лукашэнкі распраўляецца і з людзьмі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне і ўдзелу ў ёй Беларусі.

Зняволеныя з цяжкім станам здароўя

Рэжым Лукашэнкі не цураецца асуджаць цяжкахворых людзей на працяглыя тэрміны і ставіць іх у нечалавечыя ўмовы ўтрымання. Сярод нявінна затрыманых ёсць дзясяткі людзей, якія пакутуюць на цяжкія хваробы, такія як рак, хваробы сэрца або наступствы гвалту з боку сілавікоў дзяржбяспекі.

Цяпер у Беларусі каля 30 палітвязняў знаходзяцца ў небяспечным для жыцця стане. Падчас знаходжання пад вартай палітвязні не атрымліваюць належнай медыцынскай дапамогі, нават калі самі просяць аб гэтым кіраўніцтва турмы. Тым самым рэжым Лукашэнкі парушае беларускае заканадаўства і правы чалавека.

Брыта Хасэльман бярэ хроснае бацькоўства над хворым на рак Паўлам Кучынскім

Старшыня парламенцкай групы Альянс 90/Зялёныя ў нямецкім Бундэстагу Брыта Хасэльман узяла хроснае бацькоўства над Паўлам Кучынскім. 27-гадовы палітвязень хварэе на рак у невылечнай стадыі. Згодна з пастановай суда, Кучынскі павінен правесці наступныя 4,5 гады ў зняволенні без неабходнага лячэння.

Павел Кучынскі

Брыта Хасэльман кажа:

«Рэпрэсіі, самавольства, жорсткі гвалт і турэмнае зняволенне — гэта адказ Лукашэнкі ў Беларусі на імкненне многіх людзей да свабоды і дэмакратыі. Іх мужнасць і адданасць свабодзе, дэмакратыі і вяршэнству права ў Беларусі ўражваюць. Адзін з такіх адважных — Павел Кучынскі, які ў студзені 2022 года быў арыштаваны за каментары ў інтэрнэце і беспадстаўна асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго вінавацяць у тым ліку ў нібыта абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Я заклікаю да неадкладнага вызвалення Паўла, хворага на невылечную стадыю раку, і ўсіх астатніх палітвязняў у Беларусі, якія толькі публічна адстойвалі сваё меркаванне.

#WeStandBYyou патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў!

Libereco будзе працягваць і пашыраць кампанію хроснага бацькоўства #WeStandBYyou да таго часу, пакуль рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі супраць іншадумцаў і адвольна кідае ў турму гэтых невінаватых людзей як палітычных зняволеных. Разам з палітыкамі з усёй Еўропы мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі!

Арыгінальны артыкул на сайце "Ліберэка"

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці