У Азербайджане затрымалі мясцовага праваабаронцу. Яго, як і беларускіх калегаў, абвінавачваюць у «кантрабандзе»

30 April 2024, 9:24 AM
У Азербайджане затрымалі мясцовага праваабаронцу. Яго, як і беларускіх калегаў, абвінавачваюць у «кантрабандзе»

У Азербайджане 29 красавіка затрымалі кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і вывучэння дэмакратыі (EMDS) і сябру Human Rights House Анара Мамедлі. У Баку яго гвалтоўна заштурхалі ў аўтамабіль, затрымалі і цяпер абвінавачваюць у "кантрабандзе групай асоб". Нагадаем, што менавіта паводле такога ж абвінавачвання асудзілі чатырох праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча,Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва.

Анар Мамедлі, Міклаш Харасці і Алесь Бяляцкі падчас форуму НДА у Мінску ў 2017 годзе

Затрыманне Анара Мамедлі рушыла ўслед за мэтанакіраванай паклёпніцкай кампаніяй супраць яго з боку дзяржаўных СМІ і з'яўляецца адплатай за яго незалежную і жыццёва важную дзейнасць па назіранні за выбарамі.

Будучы сам былым палітвязнем, ён публічна падтрымліваў усіх палітвязняў, уключаючы нашых беларускіх калегаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. 2 сакавіка 2023 года ён запісаў зварот напярэдадні вынясення прысуду па справе "Вясны". Азербайджанскі праваабаронца звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх беларускіх палітвязняў, у тым ліку праваабаронцаў "Вясны".

Нагадаем, Анар Мамедлі быў арыштаваны і заключаны ў турму пасля адкрытай крытыкі прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане ў кастрычніку 2013 года. Пасля амаль двух з паловай гадоў турэмнага зняволення, Анар быў памілаваны прэзідэнтам Азербайджана разам з іншымі вядомымі палітвязнямі.

У 2017 годзе Анар наведаў Паралельны форум грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску і даў вялікае інтэрв'ю "Вясне":

"Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане – ужо скончыў імітацыю". Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане "Вясне" распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці