У Леаніда Судаленкі з’явіўся хросны бацька

22 June 2021, 10:30 AM
У Леаніда Судаленкі з’явіўся хросны бацька

Канстанцін фон Ноц (Konstantin von Notz), дэпутат Бундэстага Германіі, стаў «хросным бацькам» гомельскага праваабаронцы  Леаніда Судаленкі, падтрымаўшы ініцыятыву праваабарончай арганізацыі Ліберэка.

Нямецкі палітык пракаментаваў сваё рашэнне: «Леанід Судаленка, чыім хросным бацькам я маю гонар стаць, ужо больш за дваццаць гадоў змагаецца, дапамагаючы валанцёрскімі юрыдычнымі кансультацыямі беларусам, чые правы парушыла дзяржава.

Нягледзячы на ​​няспыны ціск уладаў, міжнародна прызнаны і ўзнагароджаны праваабаронца ніколі не пераставаў мужна і рашуча адстойваць сваіх суайчыннікаў.

Цяпер самы час выказаць салідарнасць з ім, як і з усімі іншымі актывістамі, якія кожны дзень змагаюцца за дэмакратычныя каштоўнасці, павагу правоў чалавека і вяршэнства закона.

Як дэмакрат я заклікаю да неадкладнага  вызвалення Леаніда Сулдаленкі і ўсіх іншых несправядліва зняволеных людзей у Беларусі.

Урад Беларусі павінен неадкладна спыніць гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты, гарантаваць свабодныя і сумленныя выбары і, нарэшце, забяспечыць дэмакратыю і вяршэнства закона».

Пра іншых палітвязняў Беларусі, якія займелі хросных бацькаў сярод палітыкаў, чытайце на сайце Ліберэка.

Еўрапейскія палітыкі, якія становяцца хроснымі бацькамі беларускіх палітзняволеных, - гэта акцыя нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Ліберэка, якая пачалася разам з пратэстамі і незаконнымі арыштамі ў Беларусі ў 2020 годзе.

Арыгінал артыкула (англ.)

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці