У Осла адкрыецца выстава Нобелеўскай прэміі міру 2022 году

30 November 2022, 11:04 AM
У Осла адкрыецца выстава Нобелеўскай прэміі міру 2022 году

У цэнтры ўвагі выставы Нобэлеўскай прэміі міру сёлета — бескампрамісная барацьба, якую вядуць людзі і арганізацыі ў імя правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі, піша "Вясна".

«Здавацца ніхто не збіраецца» — такія словы прамовіў старшыня праўлення «Мемарыялу», калі арганізацыю змусілі зачыніцца расійскія ўлады. Расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» у гэтым годзе дзеліць Нобелеўскую прэмію міру з Алесем Бяляцкім з Беларусі і украінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў. 11 снежня ў Осла (Нарвегія) прадстаўнікі ўсіх трох арганізацый збяруцца ў Нобелеўскім цэнтры міру для ўдзелу ў адкрыцці выставы гэтага года.

«Гэтай выставай мы хочам падкрэсліць адвагу і настойлівасць трох нашых лаўрэатаў і ў той жа час паказаць, як шмат чаго могуць дамагчыся людзі, аб'яднаўшыся для барацьбы з несправядлівасцю», — кажа выканаўчы дырэктар Нобелеўскага цэнтра міру К'ерсці Флёгстад.

Праваабаронцы

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру гэтага года адстойваюць правы чалавека ў сваіх краінах. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну іх дзейнасць стала яшчэ складаней — і яшчэ важней. Выстава Нобелеўскай прэміі міру знаёміць наведвальнікаў з трыма лаўрэатамі і іх працай праз фатаграфіі і матэрыялы, прадастаўленых іх арганізацыямі.

Інфармацыйная акцыя праваабаронцаў “Вясны” 10 снежня ў Мінску.Алесь Бяляцкі раздае інфармацыйны выпуск газеты "Народная воля" ў Мінску, 2016 год

«Нобелеўская прэмія міру заўсёды мела вялікае значэнне, але ў гэтым годзе праца над выставай была асаблівай, паколькі Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме, а дзве іншыя арганізацыі працуюць у краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны. Вайна падабралася да нас занадта блізка, — кажа Флёгстад. — Мы вялі дыялог з арганізацыямі, якія атрымалі прэмію, на працягу ўсяго працэсу падрыхтоўкі і ўдзячныя за тое, што яны падзяліліся з намі такім цікавым матэрыялам, нягледзячы на неверагодна складаныя ўмовы працы».

Сярод іншага, публіка зможа ўбачыць фатаграфіі Цэнтра грамадзянскіх свабод з Украіны і ліст Алеся Бяляцкага, адпраўлены з турмы калі ён знаходзіўся ў палітычным зняволенні ў мінулы раз (з 2011 па 2014 год). На выставе гледачам будзе прапанавана падпісаць паштоўкі Бяляцкаму, аднаму з больш чым 1400 палітычных зняволеных у Беларусі.

Улада народа

Антываенныя дэманстрацыі ў Парыжы на трэці дзень ўварвання Расіі ў Украіну. Парыж, Францыя, 26 лютага 2022 года Фота: © Уільям К'ю / Magnum PhotosАнтываенныя дэманстрацыі ў Парыжы на трэці дзень уварвання Расіі ва Украіну. Парыж, Францыя, 26 лютага 2022 года. Фота: © Уільям К'ю / Magnum Photos

Каб падкрэсліць важнасць грамадзянскай супольнасці для дэмакратыі, на выставе таксама будзе прадстаўлена серыя «Звычайныя людзі», створаная ў супрацоўніцтве з фотакаператывам Magnum Photos. Дакументальныя фатаграфіі грамадзянскіх пратэстаў у Іране, ЗША, Ганконгу і Еўропе падпісаныя такімі вядомымі фатографамі, як Нанна Хайтман, Сцюарт Франклін і Жэром Сесіні. Адна сцяна прысвечана працы польскага мастака і фатографа Рафала Мілаха. У апошнія гады ён дакументаваў дэманстрацыі і пратэсты ў Польшчы і ў суседніх краінах і выкарыстоўвае камеру для аказання ўплыву на грамадства.

«У справе набліжэння пазітыўных змяненняў у грамадстве мы цалкам залежым ад удзелу асобных людзей, якія часта падвяргаюцца моцнай рызыцы. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру гэтага года — яркія таму прыклады», — дзеліцца Флёгстад.

Матэрыял з сайту "Вясны"

See more news

Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
11 October 2024, 11:54 AM
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
This interview was organised by the Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House for the third edition of the “Portraits of Strength” photo exhibition. The photo was taken by Tatsiana Ulasenka at the Ales Bialiatski mural, Vilnius, Lithuania, in July 2024.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 August 2024, 9:27 AM
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 June 2024, 11:47 AM
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 May 2024, 11:58 AM
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці