Улады Беларусі атакуюць усе незалежныя СМІ ў краіне

11 June 2021, 12:39 PM
Улады Беларусі атакуюць усе незалежныя СМІ ў краіне

Фонд Дамоў правоў чалавека (Осла, Нарвегія) ў партнёрстве з праваабарончымі арганізацыямі Article 19 , Міжнародная падтрымка СМІ, Індэкс цэнзуры і Рэпарцёры без межаў падрыхтаваў аналіз сітуацыі з незалежнымі СМІ ў Беларусі па стане на чэрвень 2021 года.

Беларускія ўлады мэтанакіравана знішчаюць незалежныя СМІ і магчымасці для жыхароў Беларусі мець доступ да інфармацыі.

Беларусь ужо стала самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе.

У 2020 годзе ўлады затрымалі 480 журналістаў, якія агулам правялі за кратамі больш за 1200 дзён. Па стане на 1 чэрвеня 2021 года ў турме знаходзяцца 33 супрацоўнікі СМІ .

Паводле індекса свабоды прэсы, які робіць незалежная арганізацыя Журналісты без межаў, Беларусь, якая займае ў гэтым рэйтынгу 158 месца ў 2021 годзе, з’яўляецца самай небяспечнай у Еўропе для супрацоўнікаў СМІ.

Улады абмяжоўваюць доступ людзей да інфармацыі.

18 мая ўлады правялі ператрусы ў рэдакцыі, офісах і кватэрах журналістаў і рэдактараў інтэрнэт-партала TUT.BY, а таксама ў іх рэгіянальных рэдакцыях і падраздзяленнях AV.BY, RABOTA.BY. Практычна адначасова ўлады заблакавалі доступ да сайта TUT.BY і ўзбудзілі крымінальную справу супраць яго супрацоўнікаў.

Улады актыўна пераследуюць незалежныя беларускія СМІ і журналістаў па-за межамі Беларусі.

23 мая рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін у Вільнюс быў змушаны сесці ў нацыянальным аэрапорце Мінска, што міжнародная супольнасць асудзіла, назваўшы “ўгонам, які спансавала дзяржава”. Беларускія ўлады затрымалі пасажыра гэтага рэйса: журналіста і палітычнага актывіста Рамана Пратасевіча.

Улады выкарыстоўваюць заканадаўчыя меры, каб закрыць незалежныя СМІ, якія яшчэ засталіся ў Беларусі.

24 мая былі падпісаныя папраўкі да трох важных заканадаўчых актаў, праз якія працягваецца ціск на свабоду слова і свабоду сходаў; а менавіта папраўкі ў Закон аб масавых мерапрыемствах, Закон аб СМІ і Закон аб тэлекамунікацыях.

Законы, прынятыя 24 мая 2021 года, ёсць працягам парушэння ўладамі Беларусі міжнароднага права правоў чалавека і стандартаў свабоды слова.


Папраўка да Закона пра масавыя мерапрыемствы 1997 года:

Забараняе любыя формы публічных пратэстаў супраць уладаў і пагражае іх удзельнікам, а таксама журналістам або СМІ, якія пішуць пра гэтыя падзеі.

  • Забараняе трансляцыю ў СМІ масавых мерапрыемстваў, у тым ліку анлайн-трансляцыю, калі такія мерапрыемствы арганізаваныя з парушэннем закона.

  • Усталёўвае абмежаванні для журналістаў, аналагічныя абмежаванням удзельнікаў масавых мерапрыемстваў, што робіць магчымым адвольныя арышты журналістаў.

  • Забараняе збор грошай для аплаты штрафаў ці іншых выдаткаў для тых, хто быў прызнаны вінаватым у парушэнні законаў. У тым ліку для журналістаў.


Папраўка да Закона аб СМІ 2008 года

Усталёўвае дадатковыя жорсткія абмежаванні для незалежных СМІ і дазваляе ўладам закрываць іх без рашэння суда.

  • Стварае дадатковыя абмежаванні для фізічных і юрыдычных асобаў, якія могуць адкрываць СМІ.

  • Пашыраны пералік падставаў, па якіх улады могуць адмовіць у рэгістрацыі СМІ.

  • Дазваляе ўладам прыпыніць дзейнасць СМІ пасля 2 пісьмовых папярэджанняў цягам 12 месяцаў.

  • Дазваляе ўладам у пазасудовым парадку прыпыняць дзейнасць СМІ, калі гэты СМІ шкодзіць нацыянальнай бяспецы.

  • Абмяжоўвае магчымасці інтэрнэт-СМІ ў выпадках публікацыі матэрыялаў, прызнаных прапагандысцкімі, экстрэмісцкімі або такімі, якія наносяць шкоду дзяржаўнай бяспецы.

  • Абмяжоўвае правы журналістаў, ускладняючы парадак акрэдытацыі.

  • Забараняе публікацыю апытанняў грамадскага меркавання па сацыяльна-палітычных пытаннях і гіперспасылак на іх без адпаведнай акрэдытацыі.


Папраўка да Закона аб тэлекамунікацыях 2005 года.

Абмяжоўвае доступ да інфармацыі і магчымасць дзяліцца ёй.

  • Усталёўвае паўнамоцтвы ААЦ (Аператыўна-аналітычнага цэнтра), былога падраздзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які цяпер падпарадкоўваецца Адміністрацыі прэзідэнта, па абмежаванні і прыпыненні функцыянавання тэлекамунікацыйных сетак.

  • Дае ААЦ права абмяжоўваць ці блакаваць доступ у Інтэрнэт па любой прычыне, якую яны палічаць патрэбнай.


Гэты аналіз сітуацыі з незалежнымі СМІ ў Беларусі па стане на чэрвень 2021 года быў падрыхтаваны Фондам Дамоў правоў чалавека у партнёрстве з праваабарончымі арганізацыямі Article 19 , Міжнародная падтрымка СМІ , Індэкс цэнзуры і Рэпарцёры без межаў.

Арыгінал артыкула (на англійскай мове). Пераклад на беларускую мову - БДПЧ.

See more news

Кандидаты на мандат Спецдокладчика о ситуации с правами человека в Беларуси
16 July 2024, 8:33 AM
Кандидаты на мандат Спецдокладчика о ситуации с правами человека в Беларуси
Совет по правам человека ООН готовится к назначениям на вакансии независимых экспертов ООН в Совете.
ФДПЧ: «Заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, што знаходзяцца ў выгнанні»
08 July 2024, 1:21 PM
ФДПЧ: «Заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, што знаходзяцца ў выгнанні»
3 ліпеня 2024 года Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў з заявай на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека.
Спецыяльная дакладчыца ААН: «Беларусь небяспечная для тых, хто крытыкуе ўрад»
08 July 2024, 12:49 PM
Спецыяльная дакладчыца ААН: «Беларусь небяспечная для тых, хто крытыкуе ўрад»
Грамадзяне і грамадзянская супольнасць, якія крытыкуюць беларускія ўлады, сутыкаюцца з рэпрэсіямі, што ўзмацняюцца.
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
08 July 2024, 12:02 PM
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Прававы цэнтр Беларускай асацыяцыі журналістаў накіраваў звароты да спецдакладчыкаў ААН з нагоды завочнага прысуду да зняволення гомельскаму юрысту і праваабаронцу Леаніду Судаленку.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці