Урад Беларусі адказаў ААН па Справе Вясны: "Крымінальны пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"

14 February 2022, 11:28 AM
Урад Беларусі адказаў ААН па Справе Вясны: "Крымінальны пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"

На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН з’явіўся афіцыйны адказ урада Беларусі на запыт чатырох Спецыяльных дакладчыкаў па факце вобшукаў і затрыманняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ ў ліпені 2021 года.

Запыт ураду быў дасланы яшчэ 7 верасня спецдакладчыкамі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, па пытанні аб палажэнні праваабаронцаў Мэры Лолар, па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Ірэн Хан і па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый Клеман Ньялятсосі Вуль. У ім шэраг пытанняў тычыўся затрыманых праваабаронцаў і сябраў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Палуды, Сяргея Сыса, Алены Лапцёнак, Віктара Сазонава, Алега Мацкевіча, Алеся Капуцкага, Андрэя Мядзведзева, затрыманых 14 ліпеня 2021 года, а таксама каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, затрыманай 17 верасня 2020 года.

Спецдакладчыкі прасілі ўрад прадставіць інфармацыю пра фактычныя падставы арышту і абвінавачванняў, высунутых супраць праваабаронцаў “Вясны”, згаданых у паведамленні, і растлумачыць, як гэта адпавядае узятым Беларуссю абавязацельствам па міжнародным праве, уключаючы права звязацца з законным прадстаўніком і членамі сям'і падчас утрымання пад вартай. Прадстаўнікі ААН настойвалі на тлумачэнні таго, чаму Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не былі вызваленыя пасля першапачатковага 72-гадзіннага перыяду ўтрымання пад вартай.

Што тычыцца Марфы Рабковай, то спецдакладчыкаў хвалявала, што праваабаронцы не прадастаўляецца медыцынская дапамога, і цікавіла, якія стандарты абыходжання прымяняюцца ў дачыненні да яе і ўсіх асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай на працягу 72 гадзін.

Таксама ўрад прасілі растлумачыць, якія меры прымаюцца для забеспячэння таго, каб праваабаронцы маглі выконваць сваю працу ў Беларусі ў бяспечных умовах, без пагрозаў, запалохвання або помсты за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

У афіцыйным адказе з боку ўладаў Беларусі адзначаецца, што Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы і абвінавачаныя па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса, у дачыненні да іх была абраная мера стрымання – заключэнне пад вартай, а ўтрымліваюцца яны ў СІЗА ў адпаведных з устаноўленымі патрабаваннямі ўмовах, іх правы, у тым ліку на камунікацыю з адвакатамі, выконваюцца.

“Улады забяспечылі ўдзел абаронцаў у правядзенні працэсуальных дзеянняў, якія, згодна з беларускім заканадаўствам, павінны праводзіцца з іх удзелам. <…>

У орган крымінальнага пераследу не паступала скаргаў аб тым, што абаронцы не дапускаліся да ўдзелу ў следчых дзеяннях, якія праводзяцца з удзелам іх падабаронных, або ім было адмоўлена ў доступе ў следчыя ізалятары для канфідэнцыйных гутарак з падабароннымі, якія змяшчаюцца там.

Расследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з законам. Крымінальная пераслед вышэйзгаданых асоб заснаваны выключна на учыненых імі супрацьпраўных дзеяннях і не звязаны з іх грамадска-палітычнымі поглядамі або працай па прасоўванні правоў чалавека, - падкрэсліваецца ў адказе ўрада.

Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі запэўніваюць спецдакладчыкаў, што ў ходзе расследвання крымінальнай справы Марфе Рабковай былі растлумачаныя яе працэсуальныя правы, і гэтыя правы, уключаючы права на абарону і права на абскарджанне рашэнняў аб затрыманні і прымяненні мер стрымання, былі выкананыя.

Абвінавачаная і яе абаронца двойчы абскардзілі ў судзе прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Пры гэтым, згодна з ч. 2 арт. 145 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса скарга на рашэнне суддзі аб адмове ў задавальненні хадайніцтва аб вызваленні можа быць пададзеная ў вышэйстаячы суд на працягу 24 гадзін з моманту прыняцця рашэння. Аднак Рабкова не скарысталася сваім правам такога абскарджвання.

Па даручэнні Генеральнай пракуратуры пракуратурай г. Мінска была праведзеная праверка выканання парадку і ўмоў утрымання Марыі Рабковай у СІЗА-1. Абвінавачаная ўтрымліваецца ў чатырохмясцовай камеры, абсталяванай у адпаведнасці з правіламі ўнутранага распарадку следчых ізалятараў: яна забяспечаная ложкам, матрацам, пасцельнай бялізнай, посудам і сталовымі прыборамі. Таксама ёй забяспечаныя штодзённыя прагулкі працягласцю не менш двух гадзін, васьмігадзінны сон ноччу, трохразовае харчаванне, дастатковую для падтрымання здароўя і сіл, у адпаведнасці з нормамі, усталяванымі Ўрадам Беларусі, і магчымасць прымаць душ не радзей аднаго разу ў тыдзень працягласцю не менш за 15 хвілін. Пасцельная бялізна мяняецца раз у тыдзень.

“Ад сп-ні Рабковай не паступала скаргаў на працэдуры і ўмовы ўтрымання пад вартай, уключаючы прадастаўленне належнай медыцынскай дапамогі і прадастаўленне права на кансультацыю з абаронцам або права на адпраўку і атрыманне карэспандэнцыі і іншых паведамленняў. <…>

Такім чынам, сп-ня Рабкова падазраецца ў здзяйсненні на тэрыторыі Беларусі і іншых дзяржаў крымінальных злачынстваў, якія караюцца па заканадаўстве Беларусі, незалежна ад прафесійнай або грамадскай дзейнасці дадзенай асобы. Канчатковая прававая ацэнка дзеянняў сп-ні Рабковай будзе дадзена па выніках расследавання”.

Нагадаем, праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч былі затрыманыя 14 ліпеня 2021 года і з той пары знаходзяцца пад вартай у СІЗА-1. 


Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года і на дадзены момант абвінавачваецца па 10 артыкулах крымільнага кодэкса, ёй пагражае да 20 год зняволення. 

Артыкул з сайта "Вясны"

See more news

Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
11 October 2024, 11:54 AM
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
This interview was organised by the Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House for the third edition of the “Portraits of Strength” photo exhibition. The photo was taken by Tatsiana Ulasenka at the Ales Bialiatski mural, Vilnius, Lithuania, in July 2024.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 August 2024, 9:27 AM
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 June 2024, 11:47 AM
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 May 2024, 11:58 AM
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці