Абноўлена 9 студзеня 2024 г.: дзякуй, рэзюмэ больш не прымаюцца.
Тып занятасці: 50 % занятасці да 31 красавіка 2025 (з магчымасцю працягу).
Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Месца працы: Вільня, Літва.
Аплата: Ад 600 еўра пасля аплаты падаткаў (у залежнасці ад досведу і кампетэнцыяў).
Апісанне пазіцыі: каардынатар па субгрантах дапамагае менеджэру праекта і грант-менеджэру ладзіць конкурсы па субгрантынгу, маніторыць дзейнасць і справаздачнасці па субгрантах; правяраць фінансавыя дакументы на адпаведнасць зацверджанаму бюджэту і выконваць іншыя функцыі. Асістэнт падпарадкоўваецца менеджэру праекта і каардынатару па субгрантах БДПЧ.
Абавязкі:
збіраць заяўкі па субгрантынгу, правяраць іх на адпаведнасць умовам конкурсаў і перадаваць грант-менеджэру і праектнаму менеджэру з каментарамі на іх адпаведнасць першасным крытэрам адбору;
фармаваць ацэнкавыя табліцы і інструкцыі для камісіі па субгрантынгу;
дакладаць на паседжанні камісіі па субгрантынгу (пры неабходнасці);
паведамляць ўсім заяўнікам грантаў аб прынятых рашэннях датычна іх заявак, а таксама ўмоваў і тэрмінаў справаздачнасці;
пісаць разгорнутую зваротную сувязь заяўнікам, якія не атрымалі фінансаванне;
пад кіраўніцтвам грант-менеджэра арганізоўваць перадачу сродкаў атрымальнікам грантаў, якая адбываецца ў Вільні падчас прыезда атрымальнікаў гранта;
аказваць тэхнічную дапамогу ў арганізацыі навучання па фандрэйзінгу і праектным менеджмэнце, што можа ўключаць арганізацыю лагістыкі, матэрыялаў, тэхнічнага забеспячэння навучальнага працэса, і іншае;
валодаць ўсёй інфармацыяй па праектах, якія рэалізуюцца ў межах субгрантынгу (мэты, задачы, тэрміны, мерапрыемствы) і разам з грант-менеджерам наладжваць сістэму маніторынгу дзейнасці;
перыядычна кантактаваць і сустракацца з атрымальнікамі субгрантаў;
браць удзел у мерапрыемствах субгранцёраў, запланаваных у межах субгрантаў, з мэтай верыфікацыі;
узгадняць прыезд атрымальнікаў грантаў ў Вільню, дзе супольна з грант-менеджэрам прымаць справаздачы ад субгрантераў;
аказваць метадычную і іншую кансультацыйную дапамогу як заяўнікам грантаў, так і атрымальнікам і адказваць на пытанні атрымальнікаў;
адсочваць тэрміны падачы справаздач па праектах і нагадваць атрымальнікам пры затрымках больш чым на тры дні;
правяраць наратыўныя справаздачы па субгрантах і, разам з грант-менеджэрам, супастаўляць наратыўныя і фінансавыя справаздачы;
інфармаваць субгранцёраў аб зацвярджэнні/не зацвярджэнні справаздачаў;
весці пільны ўлік усіх зменаў у праектах і ўносіць іх у адпаведныя інструменты;
своечасова інфармаваць грант-менеджера і праектнага менеджэра пра ўсе узнікаючыя праблемы;
пад кіраўніцтвам праектнага менеджэра рыхтаваць выніковую справаздачу па праграме дапамогі трэцім асобам праз субгрантынг;
разам з менеджэрам праекта даваць ацэнку дасягненню вынікаў дзеля забеспячэння максімальнага эфекту субгранта;
выконваць іншыя абавязкі, якія непасрэдна звязаныя з субгрантынгам у рамках праекта.
Патрабаванні да спецыяліста(кі):
досвед праектнай дзейнасці, бюджэтавання і справаздачнасці (не меней за 2 гады);
добрае разуменне логікі праектаў (мэты, актыўнасці, прадукты, вынікі, індыкатары) і ацэнкі справаздачаў;
досвед працы з субгрантамі/грантамі і/альбо фінансавага менеджмэнта будзе пажаданы;
выдатнае валоданне MS Excel / Google Sheets, пажадана валоданне іншымі прадуктамі MS Office;
валоданне пісмовай беларускай, рускай і ангельскай мовамі;
уменне і жаданне вучыць і імплементаваць новыя прадукты праграмнага забяспечання для падвышэння эфектыўнасці дзейнасці;
жаданне ўдзельнічаць у абнаўленні і распрацоўцы арганізацыйных працэсаў;
уменне весці публічную працу з грамадскасцю будзе пажадана;
разуменне асаблівасцяў працы арганізацый грамадскай супольнасці і ініцыятыў у Беларусі і замежжы;
адказнасць, уважлівасць да дэталяў, ветлівасць і здольнасць захоўваць спакой у працы з людзьмі.
Як падацца?
Зацікаўленых просім даслаць CV на беларускай, рускай ці ангельскай мове на адрас director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі “Каардынатар па субгрантах” у тэме.
Нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным патрабаванням, але маеце высокую матывацыю, мы заахвочваем вас падаць заяўку.
Таксама пазначце, калі ласка, дзве асобы, хто мог бы даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры). Па змаўчанні мы пакідаем за сабой права адказаць на заяўку толькі ў выпадку яе адпаведнасці крытэрам і для запрашэння кандыдатаў на сумоўе.