Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар(ка) накірунку міжнароднай адвакацыі

10 June 2024, 9:07 AM
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар(ка) накірунку міжнароднай адвакацыі

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ладзіць конкурс на вакансію каардынатара(кі) накірунку дзейнасці "Міжнародная адвакацыя".

Занятасць: ад 50%.

Месца працы: Вільня, Літва.

Пачатак працы: можна прыступаць адразу.

Працягласць занятасці: 12 месяцаў з магчымым працягам занятасці ў БДПЧ.

Узровень аплаты: ад1400 €/месяц (пры 100% занятасці) пасля  аплаты падаткаў, у залежнасці ад досведу і кампетэнцыяў.

Каардынатар(ка) міжнароднай адвакацыі адказвае за развіццё і імплементацыю стратэгіі адвакацыі БДПЧ, ажыццяўляе сумесную працу і падтрымку партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях, у тым ліку ў супрацоўніцтве з Фондам дамоў правоў чалавека, адказвае за распрацоўку новай стратэгіі міжнароднай адвакацыі БДПЧ, прасоўвае пазіцыі БДПЧ і партнёраў у галіне абароны правоў чалавека і іх імплементацыі на міжнародным узроўні.

Абавязкі:

  • Праводзіць маніторынг зменаў у галіне правоў чалавека на нацыянальным узроўні разам з партнёрамі Дома, а таксама адсочваць змены курсу дзейнасці міжнародных арганізацыяў у сферы абароны правоў чалавека (Рады па правах чалавека, УВКПЧ, іншых органаў і арганізацыяў). Падрыхтоўваць адпаведныя перыядычныя агляды.

  • Ладзіць агляд міжнароднай палітыкі ў галіне правоў чалавека, калі гэта неабходна.

  • Забяспечваць навучанне, падтрымку і дапамогу партнёрскім арганізацыям у іх працы і дачыненнях з міжнароднымі механізмамі і рэгіянальнымі арганізацыямі.

  • Прэзентаваць БДПЧ на міжнародных сустрэчах розных ўзроўняў, стратэгічных сесіях, мерапрыемствах, трэнінгах у галіне развіцця адвакацыі правоў чалавека.

  • Сфармуляваць дакладныя і вымяральныя мэты адвакацыі і распрацаваць узгодненыя стратэгіі, планы і мерапрыемствы для іх дасягнення разам з Фондам Дамоў правоў чалавека і арганізацыямі-партнёрамі.

  • Адказваць за дапамогу ў складанні, рэдагаванні, фарматаванні і прэзентацыі партнёрскіх паведамленняў розным міжнародным праваабарончым механізмам.

  • Развіваць і падтрымліваць эфектыўныя партнёрскія дачыненні з усімі зацікаўленымі бакамі на нацыянальным і міжнародным узроўні, уключаючы абмен інфармацыяй, каардынаванне і правядзенне кампаній, а таксама кансультаванне па пытаннях арганізацыі працэсу адвакацыі.

  • Арганізоўваць і праводзіць дзейнасць і мерапрыемствы па рэалізацыі стратэгіі адвакацыі БДПЧ.

  • Удзельнічаць у праектах Дома, у тым ліку ў напісанні заявак і падрыхтоўцы перыядычнай справаздачнасці ў частцы, звязанай з міжнароднай адвакацыяй.

Патрабаванні да кандыдатаў(ак) (калі вы не адпавядаеце ўсім, усё адно можна даслаць заяўку):

  • Не менш за 3 гады досведу ў сферы міжнароднай адвакацыі і ўзаемадзеяння з НДА і міжнароднымі арганізацыямі па абароне правоў чалавека.

  • Развітыя аналітычныя і камунікацыйныя навыкі, досвед даследаванняў у галіне правоў чалавека.

  • Веды ў галіне міжнароднага права правоў чалавека, палітычных і гуманітарных навук.

  • Здольнасць вызначаць, аналізаваць і выкарыстоўваць магчымасці для прасоўвання стандартаў у галіне абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

  • Здольнасць ствараць і падтрымліваць эфектыўныя дачыненні з партнёрамі з ліку НДА і міжнародных арганізацыяў.

  • Здольнасць працаваць у хутказменлівым, арыентаваным на камандную працу асяроддзі.

  • Здольнасць працаваць у сціслыя тэрміны.

  • Выдатныя арганізацыйныя навыкі.

  • Досвед працы з праектамі і распрацоўкай стратэгіяў.

  • Вольнае валоданне беларускай, расейскай і высокі ўзровень ангельскай мовы з магчымасцю размаўляць і пісаць.

  • Магчымасць выязджаць у працоўныя камандыроўкі.

Калі вы зацікаўленыя вакансіяй, дасылайце сваё рэзюмэ (CV) і матывацыйны ліст на адрас director@belhumanrights.house. Заяўкі кандыдатаў будуць разглядацца ў парадку іх паступлення. У выпадку паспяховага праходжання папярэдняга адбору мы запросім вас на сумоўе. З пытаннямі аб вакансіі таксама можна звярнуцца на адрас вышэй.

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
13 May 2025, 12:02 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
У красавіку ўлады Беларусі працягнулі маштабную кампанію рэпрэсій пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам».
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
13 May 2025, 11:11 AM
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
12 May 2025, 10:12 AM
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці