«Вашы пакуты дадуць плён»: Лех Валенса ў Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

04 August 2023, 1:47 PM
«Вашы пакуты дадуць плён»: Лех Валенса ў Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Сёння адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, піша "Вясна". У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны ў межах крымінальнай справы старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Праз дзесяць гадоў яго зноў затрымалі за праваабарончую дзейнасць і асудзілі па надуманных абвінавачваннях. Гэтая сітуацыя яскрава паказвае, што палітыка рэжыма Лукашэнкі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці Беларусі адбывалася на працягу ўсяго яго існавання, а ў апошнія гады сітуацыя стала катастрафічнай. Цяпер за кратамі за сваю дзейнасць утрымліваюцца пяць праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны", дзясяткі грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, больш за 850 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

Па просьбе Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за падтрымку рабочага руху і барацьбу за правы чалавека ў 1983 годзе, адзін з заснавальнікаў і лідар грамадскага руху "Салідарнасць", былы прэзідэнт Польшчы ў 1990-1995 гадах.

«Шаноўнае спадарства,

нам выпала жыць, калі зьмяняюцца эпохі. Людзі змагаюцца за новую эпоху, але старая абараняе сябе. Многія сёння пакутуюць у турмах ці іншым чынам. Я таксама калісьці прайшоў праз гэта. Я гэта разумею. Падбадзёрваю вас, бо такія прыклады патрэбныя.

Вашыя пакуты дадуць плён. Так што вытрымайце яшчэ трохі. І сьвет будзе заўважаць вашу адданасьць усё больш і больш. І ён усё больш і больш заўважае, што вы ёсьць на правільным баку.

Прыйдзе дзень — свабода для вас, справядлівасьць і мір для свьету. Я ў гэта веру, я за гэта змагаўся. Я сёньня менш пакутую, а вы пакутуеце больш.

Але я памятаю пра вас. Я памятаю. Я буду рабіць усё, каб паскорыць гэтыя вызваленчыя працэсы. Дзякуй!»

Зварот на Youtube (BEL | ENG субтытры) https://youtu.be/yLPAIAIGA6M

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці