Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі?

18 June 2024, 7:18 AM
Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі?

Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі? Запоўніце ананімна апытанку «Вясны».

У беларускіх месцах зняволення існуе праблема блакавання карэспандэнцыі палітвязням. Ім амаль не перадаюць лісты як ад сяброў, так і ад незнаёмцаў. Некаторыя палітычныя працяглы тэрмін не атрымліваюць лісты нават ад сваякоў. Камунікацыя з палітвязнямі стала вельмі ўрыўкавая. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане “інкамунікада”, то бок, без усялякай сувязі з вонкавым светам.  

«Вясна» хоча сабраць поўныя і сістэмныя звесткі аб інфармацыйнай блакадзе ў месцах зняволення – для разумення маштабу праблемы і яе адвакатавання. Калі вы дасылалі лісты палітвязням, або вы былі ў зняволенні па палітычных прычынах і атрымлівалі карэспандэнцыю, запоўніце апытанку.

Сёння вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў у стане "інкамунікада": Сяргей Ціханоўскі, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Мікалай Статкевіч.

Так, сваякі Максіма Знака апошні раз атрымлівалі ад яго ліст 9 лютага 2023 года. А звестак пра стан Марыі Калеснікавай няма больш за 400 дзён.

"Інкамунікада — цяжкае парушэнне правоў чалавека", — юрыст Вясны

Пры гэтым праваабаронцы могуць не ведаць пра непублічныя выпадкі інфармацыйнай ізаляцыі. Адвакаты палітвзняў і іх сваякі могуць асцерагацца паведамляць пра знікненне сувязі ці яе з’яўленне.

Таму праваабаронцы "Вясны" збіраюць для аналізу даныя у двух катэгорыях:

  • тыя, хто піша ці пісаў лісты палітвязням: сваякі, сябры, валанцёры і ўсе іншыя;

  • палітвязні, якія атрымлівалі ці не атрымлівалі карэспандэнцыю падчас зняволення.

«Вясна» плануе выкарыстоўваць звесткі з апытанак у падрыхтоўцы зваротаў да Спецдакладчыкаў і аналітычных матэрыялаў.

Гугл-форма не збірае e-mail адрасоў і цалкам ананімная.

Апытанка для тых, хто піша ці пісаў лісты ў турму тут.

Апытанка для тых, хто атрымліваў лісты з волі тут.

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці