«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі

11 August 2025, 10:02 AM
«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі

З пратэстаў 2020 года мінула ўжо пяць гадоў. Жорсткасць і бесчалавечнасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурыла ўсю міжнародную супольнасць, але з таго часу сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей волю, здароўе, сем'і, дом, а ў некаторых нават жыццё. Катаванні, збіванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаны жыць беларусы кожны дзень. За пяць гадоў праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі больш за 100 000* фактаў рэпрэсій, колькасць якіх амаль роўная колькасці жыхароў Ліды.

Сёння за кратамі — 1187 палітвязняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.

"Вясна" распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі. 

*Адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў.

За пяць гадоў праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі больш за 100 тысяч фактаў рэпрэсій: ператрусаў, каротка- і доўгатэрміновых затрыманняў, допытаў і інш.

Роўна за пяць гадоў колькасць палітвязняў павялічылася ў 47 разоў — з 25 да 1187 чалавек. Агулам cа жніўня 2020 года статус палітвязня атрымалі 4064 чалавекі, з якіх 776 —  жанчыны.

Мінімум 8 532 чалавекі сталі фігурантамі крымінальных справаў. У дачыненні да не менш за 7 299 чалавек былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды.

"Вясне" вядома пра мінімум 1765 жанчын, асуджаных паводле крымінальных артыкулаў.

Наўпрост цяпер у месцах няволі знаходзяцца 178 палітзняволеных жанчын, сярод якіх пенсіянеркі, жанчыны з сур'ёзнымі захворваннямі, а таксама шматдзетныя маці.

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 206 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Гэта людзі, якія маюць праблемы са здароўем, непаўнагадовыя на момант здзяйснення дзеянняў, што ставяцца ім у віну, шматдзетныя і іншыя людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, людзі, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лекаванні ў закрытых установах. 

Амаль 3 000 чалавек ужо маюць статус былых палітвязняў, больш за 1620 з іх ужо цалкам адбылі свае тэрміны. 

З 2020 года 360 палітвязняў былі памілаваныя, восем з іх былі дэпартаваныя наўпрост з калоніі, пры гэтым яны не маюць іншага грамадзянства апроч беларускага. Такое "вызваленне пад умовай выезду" праваабаронцы называюць новым інструментам палітычнага ціску. 

Не менш за 3 673 чалавекі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 2 арт. 293 і арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Суды працягваюцца да гэтага часу.

За гэты час восем палітвязняў памерлі ў зняволенні: Аляксандр КулінічІгар ЛеднікВадзім ХраськоАлесь ПушкінМікалай КлімовічВітольд Ашурак, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер.

За ўсе пяць гадоў не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў і смерцяў пратэстоўцаў і палітвязняў.

Ужо 180 чалавек у Беларусі асудзілі завочна.

Не менш за 85 замежных грамадзян асудзілі па палітычных крымінальных справах у Беларусі, 30 з іх цяпер утрымліваюцца ў зняволенні.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці