Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў

13 January 2025, 3:03 PM
Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў

Справаздача цалкам на сайце кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніц і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

ВЫСНОВЫ

  • Захоўваецца рэпрэсіўная атмасфера пагроз, нагнятання страху, ціску і рэпрэсій у сувязі з любой несанкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасцю. "Прафілактычныя гутаркі", паўторныя затрыманні людзей, што паказалі актыўнасць у перыяд папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, спалучаюцца з дэманстрацыяй гатоўнасці жорстка здушыць любыя праявы нелаяльнасці ў гэтай выбарчай кампаніі. Гэткая атмасфера страху негатыўна ўплывае на шанцы "здаровых" паводзін выбаршчыкаў, што бачаць рэпрэсіўныя наступствы подпісаў за альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў у 2020 годзе і не хочуць рызыкаваць, ставіць подпісы за кагосьці ў 2024;

  • Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў2 у прэзідэнты падалі 11 чалавек (у 2020 г. — 55). ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Дзіяны Кавалёвай (у сувязі з недастатковай колькасцю сябраў ініцыятыўнай групы), Аляксандра Драздова і Віктара Куляша (у сувязі з невыкананнем патрабаванняў па спісе сябраў ініцыятыўнай групы), Юрыя Губарэвіча (у сувязі з накіраваннем дакументаў па электроннай пошце, што не прадугледжана выбарчым заканадаўствам).

  • ЦВК зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты — Аляксандра Лукашэнку (дзеючага прэзідэнта), Алега Гайдукевіча (старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі), Аляксандра Хіжняка (старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці), Вольгі Чамаданавай (начальніцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама), Ганны Канапацкай (індывідуальнай прадпрымальніцы), Сяргея Бобрыкава
    (старшыні Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў"), Сяргея Сыранкова (першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі). Пазней было абвешчана, што В. Чамаданава і С. Бобрыкаў падалі заявы аб спыненні працы сваіх ініцыятыўных груп. Ніхто з гэтых кандыдатаў не вылучыўся як відавочная альтэрнатыва А. Лукашэнку, хутчэй за ўсе яны запланаваныя як "спарынг-партнёры", што мусяць забяспечыць фармальную альтэрнатыўнасць у бюлетэні.

  • Мясцовыя органы крыху пашырылі пералік месцаў, дзе забаронена пікетаванне па зборы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, пры гэтым назіралася некаторая разнастайнасць у трактоўках Выбарчага кодэкса. Аднак з улікам фактычнай безальтэрнатыўнасці выбараў і нізкай актыўнасці выбаршчыкаў, такое скарачэнне месцаў для пікетавання не выклікала рэакцыі кандыдатаў: ніякія ініцыятыўныя групы не скардзіліся на праблемы па зборы подпісаў.

  • Захаванне ў заканадаўстве дазволу збіраць подпісы на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў ўмацавала механізм адміністрацыйна-каманднага прымусу да падпісання ў падтрымку А. Лукашэнкі і ў некаторых выпадках паралельна А. Хіжняка і, верагодна, іншых "спарынг-партнёраў". Зборшчыкі подпісаў часта не прад'яўлялі дакументы, інфармацыя для падпісных лістоў падавалася аддзеламі кадраў бюджэтных устаноў і дзяржаўных прадпрыемстваў.

  • Такім чынам, збор подпісаў прайшоў з сур'ёзнымі парушэннямі стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, у атмасферы запалохвання і прымусу. Дэ-факта ўлады рабілі актыўныя дзеянні па папярэджанні любой патэнцыйнай не санкцыянаванай "зверху" грамадзянскай актыўнасці. Працэс збору подпісаў выключаў роўнасць кандыдатаў і быў накіраваны на забеспячэнне карцінкі падтрымкі толькі аднаго кандыдата, А. Лукашэнкі, з традыцыйным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу і прымусу выбаршчыкаў да падпісання за яго вылучэнне кандыдатам. Гэты этап з'яўляецца самым празрыстым для выканаўчай вертыкалі, калі ўсе прастаўленыя подпісы і адмова іх праставіць могуць стаць падставай для палітычна-матываванага пераследу.

  • Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі пацвердзілі збор неабходных 100 тысяч подпісаў усімі пяццю прэтэндэнтамі. Праверка подпісаў, як і раней, адбывалася непразрыста і ў вельмі сціснутыя тэрміны, што выклікае абгрунтаваныя сумневы ў праўдзівасці агучаных лічбаў.

  • Часткай фактычна агітацыйнай кампаніі, закліканай легітымаваць ідэю шырокай падтрымкі выбаршчыкамі А. Лукашэнкі ўжо на гэтым этапе, з'яўляецца рэкордна высокая колькасць заяўленых подпісаў і розніца паміж нібыта сабранымі подпісамі ў яго падтрымку (больш за 2,5 млн. подпісаў, каля 35% усіх выбаршчыкаў) і подпісамі, сабранымі іншымі кандыдатамі (у межах 112-134 тысячы). Асаблівая роля была адведзена дзяржаўным і праўладным медыя-рэсурсам, асабліва раённым газетам, якія факусаваліся на фактычнай агітацыі за А. Лукашэнку.

  • ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі і выдаў пасведчанні аб рэгістрацыі 5 прэтэндэнтам: Алегу Гайдукевічу, Ганне Канапацкай, Аляксандру Лукашэнку, Сяргею Сыранкову, Аляксандру Хіжняку на наступны ж дзень пасля пачатку этапу рэгістрацыі, і гэта самая хуткая рэгістрацыя за гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Share

See more news

Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
06 January 2026, 10:20 AM
Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч на падставе сведчанняў былых палітзняволеных з розных калоній Беларусі правёў даследванне пра турэмнае харчванне.
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
05 January 2026, 11:54 AM
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
«Вясна» падводзіць вынікі года: якія суды сталі найбольш рэпрэсіўнымі і што ўлады называлі «экстрэмізмам».
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
04 January 2026, 5:34 PM
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
Исследование «Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху» раскрывает, как современные авторитарные режимы используют цифровые технологии, чтобы преследовать активистов, журналистов и правозащитников даже после их вынужденного отъезда за границу.
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
04 January 2026, 5:28 PM
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
Гэтая справаздача аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці