«Выключная справа». Каардынатар кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарння» выказаўся наконт прысуду Рыка Крыгеру

30 July 2024, 1:31 PM
«Выключная справа». Каардынатар кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарння» выказаўся наконт прысуду Рыка Крыгеру

19 ліпеня стала вядома, што месяц таму Мінскі абласны суд прызначыў 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгеру (Rico Krieger) выключную меру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму).

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" атрымала пацверджанне з некалькіх крыніц вынясенню смяротнаму прысуду, але працягвае высвятляць дэталі. Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда каментуе справу і смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны.

"Так, ужо можна гаварыць аб тым, што інфармацыя аб вынясенні смяротнага прысуду ў адносінах да грамадзяніна Нямеччыны знаходзіць сваё пацверджанне. Канешне, пакуль няма дэталёвых абставін справы. Як заўсёды, пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі пад завесай сакрэтнасці.

Тым не менш, ужо цяпер хачу звярнуць увагу на некалькі абставінаў якія робяць гэту справу выключнай.

Па-першае, упершыню за час дзейнасці кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" (з 2009 года) да смяротнага пакарання быў асуджаны замежны грамадзянін.

Я памятаю, які рэзананс быў у 2013 годзе наконт смяротнага прысуду ў адносінах да Эдуарда Лыкава, якога першапачаткова называлі грамадзянінам Расеі. Тады Расейская амбасада звярталася ў Беларускі МЗС. Адтуль сталавядома, што Лыкаў сапраўды з'яўляўся ўраджэнцам Масквы, мае там сям’ю, дзяцей, але ўсё ж з'яўляўся грамадзянінам Беларусі.

Па-другое, важным з’яўляецца той факт,што ўпершыню, наколькі нам вядома, да смяротнага пакарання асудзілі чалавека паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Бо згодна са зменамі ў заканадаўства 27 красавіка 2022 года, такое магчыма нават праз "замах" на здзяйсненне злачынства. Яшчэ раз падкрэслім, што нам пакуль невядомыя ўсе абставіны і акалічнасці справы, але гэта можа быць менавіта такі выпадак.

Улічваючы сітуацыю і трэнды ў судовай сістэме Беларусі, эксперты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"пасля зменаў у 2022 годзе звярталі ўвагу, што гэта падвышае рызыку таго, што смяротнае пакаранне можа выносіцца адвольным, незаконным і дыскрымінацыйным чынам".

Адзначым, што паводле крымінальнага заканадаўства Беларусі смяротнае пакаранне можна прызначыць грамадзянам іншых краін — ніякіх абмежаванняў не існуе. 

Крыніца: кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня"

Share

See more news

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці