Як далучыцца да кампаніі #FreeViasna?

15 September 2021, 7:40 AM
Як далучыцца да кампаніі #FreeViasna?

17 верасня пачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.

Расказваем, як да яе далучыцца ў Беларусі і па-за межамі.

Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 года па дарозе дадому з урачыстага ўручэння прэміі імя Яна Карскага была затрыманая прадстаўніца "Вясны" Марфа Рабкова. На працягу году ціск на праваабаронцаў толькі ўзмацняўся: было ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія ператрусы, сябраў “Вясны” затрымлівалі, а некаторых пры гэтым збівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўно не мае дачынення да арганізацыі.

Сёння за кратамі сямёра вясноўцаў:

  • старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі;

  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч;

  • каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч;

  • каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова;

  • кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка;

  • валанцёрка з Рэчыцы Таццяна Ласіца;

  • валанцёр з Мінску Андрэй Чапюк.

Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абароне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, аналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, рыхтавалі і падавалі скаргі і справаздачы ў ААН, прымалі ўдзел у яе сесіях, выпрацоўвалі рэкамендацыі да ўладаў Беларусі, падтрымлівалі стасункі з праваабарончымі арганізацыямі ўсяго свету, атрымоўвалі прэстыжныя ўзнагародны за сваю дзейнасці. А цяпер – салідарнасць і падтрымка патрэбная ім самім!

Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па іх вызваленні і зрабіць тыя дзеянні, якія вам даступныя:

  1. арганізаваць мітынг, шэсце ці пікет 17 верасня ў падтрымку “вясноўцаў”;

  2. распаўсюджваць інфармацыю пра зняволеных праваабаронцаў і кампанію па іх вызваленні #FreeViasna;

  3. зрабіць фота з банэрамі, постэрам кампаніі і размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna;

  4. напісаць адкрыты ліст да зняволеных праваабаронцаў і даслаць яго на пошту freeviasna@gmail.com (мы змесцім яго ў нашых сацсетках);

  5. падпісаць паштоўкі салідарнасці і наўпрост даслаць іх “вясноўцам” (у тым ліку можна зрабіць гэта праз Майстэрню паштовак салідарнасці);

  6. прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне з патрабаваннем аб вызваленні праваабаронцаў “Вясны”.


Хто такія праваабаронцы?

Праваабаронцы – людзі, якія індывідуальна ці сумесна выступаюць у абарону грамадскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных правоў і асноўных свабодаў на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях, з’яўляюцца пасярэднікамі паміж дзяржавай і грамадзянамі – абараняюць правы апошніх, калі яны парушаюцца прадстаўнікамі дзяржавы. У сваёй дзейнасці праваабаронцы кіруюцца прынцыпамі ўніверсальнасці правоў чалавека для ўсіх без якога-небудзь адрознення і абараняюць правы чалавека мірнымі сродкамі.

Артыкул узяты з сайта "Вясны"

See more news

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 January 2025, 11:33 AM
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 October 2024, 8:16 AM
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
11 October 2024, 11:54 AM
Portraits of Strength 2024: Taciana Niadbaj, Belarus
This interview was organised by the Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House for the third edition of the “Portraits of Strength” photo exhibition. The photo was taken by Tatsiana Ulasenka at the Ales Bialiatski mural, Vilnius, Lithuania, in July 2024.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 August 2024, 9:27 AM
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці