«Як палаючае тарфяное балота»: Libereco пра Беларусь праз тры гады ад пачатку пратэстаў

14 August 2023, 10:13 AM
«Як палаючае тарфяное балота»: Libereco пра Беларусь праз тры гады ад пачатку пратэстаў

9 жніўня споўнілася тры гады ад абвяшчэння дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам сваёй перамогі на фальсіфікаваных выбарах і жорсткага падаўлення агульнанацыянальных пратэстаў, якія адбыліся пасля. Да гэтай гадавіны Libereco разам з беларускім праваабарончым цэнтрам "Вясна" сабралі новыя лічбы і сведчанні відавочцаў, якія падводзяць вынікі трох гадоў пратэстаў і рэпрэсій.

Улетку 2020 года ў Беларусі прайшлі найбуйнейшыя за гады незалежнасці мітынгі. Сотні тысяч людзей патрабавалі дэмакратычных рэформаў, выканання канстытуцыйных правоў і правоў чалавека. Пасля гэтага мірнага дэмакратычнага паўстання супраць рэжыму шматгадовага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі пераслед палітычных апанентаў рэзка ўзмацніўся і перарос у поўнамаштабныя рэпрэсіі супраць усіх, хто выказвае іншадумства ці нават крытыку – у тым ліку наконт падтрымкі беларускім рэжымам уварвання Расіі ва Украіну.

Libereco - Партнёрства за правы чалавека і Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" сабралі новыя звесткі і сведчанні відавочцаў, якія паказваюць, з якім дзяржаўным тэрорам штодня сутыкаюцца беларусы.

  • За апошнія тры гады больш за 40 000 чалавек былі арыштаваныя і ня менш за 3 788 чалавек асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных працэсах (у тым ліку завочна).

  • Ад жніўня 2020 года ў "Вясне" ў якасці палітвязняў лічыцца 2419 чалавек, з якіх сёння за кратамі знаходзяцца 1486 чалавек - 1321 мужчына, 164 жанчыны і 1 трансгендэр.

  • Тры чалавекі - Вітольд Ашурак, Мікалай Клімавіч і Алесь Пушкін - памерлі ў турме.

  • Адным з палітвязняў ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі, які на пачатку 2023 года быў асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі. У турме найбольш вядомыя палітвязні трымаюцца ў ізаляцыі, ім адмаўляюць у юрыдычнай і медыцынскай дапамозе. Ужо некалькі месяцаў няма звестак ад Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.

  • Усе палітвязні церпяць пераслед, фізічныя і псіхічныя катаванні, жорсткае абыходжанне. Каб прама ці ўскосна падтрымаць іх, "Ліберэка" ладзіць кампанію #WeStandBYyou. На гэты час парламентарыі з 23 еўрапейскіх краін сталі сімвалічнымі хроснымі 388 беларускіх палітвязняў.

  • Наймаладзейшаму з цяперашніх палітвязняў - 15 гадоў, найстарэйшаму – 75 гадоў.

  • 18 чалавек, у тым ліку 2 жанчыны, былі асуджаныя на 20 і больш гадоў.

  • Змянілі на больш жорсткае ўтрыманне (з калоніі даслалі ў турму) 55 чалавек, 28 чалавек асуджаныя за парушэнне турэмнага распарадку.

  • 33 чалавекі былі памілаваны, 6 чалавек трапілі пад амністыю.

 

Галасы з Беларусі

Акрамя таго, Ліберэка звярнулася да былых палітвязняў і сваякоў людзей, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, з просьбай распавесці пра свае ўспаміны пра 9 жніўня 2020 года. Мы таксама хацелі даведацца, што значаць для іх мінулыя тры гады і як яны ацэньваюць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. З меркаванняў бяспекі рэспандэнты застаюцца ананімнымі, Ліберэка вядомыя іх асобы.

 

Маці цяперашняга палітвязня, якая да гэтага часу жыве ў Беларусі:

 

"Я нават не магла марыць пра такі ўзровень салідарнасці і падтрымкі ад беларуса да беларуса. Мне здаецца, што ўпершыню беларусы паказалі ўсяму свету свой сапраўдны твар. Гэта было неверагодна".

"Беларусь у 2023 годзе - гэта як палаючыя тарфяныя балоты. Полымя не відаць, але ногі гараць. У любы момант усё ўспыхне. Не ў кожнага пакалення ёсць магчымасць зрабіць нешта вялікае для сваёй краіны. Нам у гэтым сэнсе пашанцавала, і гэта – найгалоўнае".

 

Жонка цяперашняга палітвязня, якая жыве ў выгнанні:

"Больш за ўсё мяне ўразілі нашы людзі, іх запал, іх самаахвяраванне, іх прага праўды і справядлівасці, іх шчырасць і жаданне змяніць сваю краіну да лепшага. І, у дадатак да ўсяго, высакароднасць у словах, учынках і мэтах. Ні ў кім з іх не было нечалавечай злосці ці нянавісці да сваіх ворагаў, нават пасля забойства нашых грамадзянаў Бог сведка, ніхто з беларусаў не жадаў ні крыві, ні катаванняў, а той гвалт, якім рэжым адказаў, кажа пра жывёльны страх перад адказнасцю за сваё зло, перад бесчалавечнай сістэмай і ўсімі, хто з'яўляецца часткай гэтай сістэмы."

"Але, што найцікавейшае, патэнцыял пратэстаў усё яшчэ жывы, нават пасля трох гадоў бесперапынных рэпрэсіяў. Беларусы не страцілі надзею і не скарыліся. Яны цярпліва чакаюць той гадзіны, якая, я веру, хутка наступіць. Сёння наша краіна жыве ў атмасферы татальнага страху і недаверу. Адныя, адчуваючы беспакаранасць, робяць злачынствы і проста тэрарызуюць людзей. Іншыя, не маючы магчымасці абараніцца ад тэрарыстаў, спрабуюць абараніць сябе, як могуць".

"Унутраная акупацыя рэжымам змянілася знешняй акупацыяй Расіяй. Тут усё падпарадкавана і кіруецца "рускім светам" і іх памагатымі. Мясцовыя ўлады знішчаюць усё, што хоць аддалена звязана з беларускасцю, з нашай гісторыяй і культурай. Адначасова з гэтым у свядомасць людзей укараняюцца ўласныя ўяўленні пра вайну. А дзяржаўная прапаганда накіравана на мілітарызацыю насельніцтва, ідэолагі ўжо трапілі ў  дзіцячыя садкі са сваімі "патрыятычнымі ідэямі". Яны спрабуюць разбурыць дзіцячую псіхіку. Яны заахвочваюць людзей даносіць сябар на сябра. Такое ўражанне, што мы зноў жывем у 1930-х гадах".

 

Былы палітвязень, які правёў 1,5 гады ў кратах праз удзел у акцыях пратэсту 2020 года і нядаўна ўцёк у Нямеччыну:

"Спачатку я не чакаў, што месяц будзе багаты на падзеі. Я працаваў дома па 15 гадзін запар, у асноўным па начах, і практычна не сачыў за сусветнымі навінамі. У першых чыслах жніўня я заўважыў, што амаль у кожным двары раскіданы маленькія квадрацікі паперы з надпісам "3%" ["3%" стала папулярным скарачэннем для абазначэння той мізэрнай фактычнай падтрымкі, якую Лукашэнка мае ў беларускім грамадстве]. Шчыра кажучы, тады я падумаў, што гэта нейкі распродаж у невялікай мясцовай краме. Адзін мой сябар растлумачыў, што да чаго, але нават тады я быў упэўнены, што ўсё гэта не так ужо сур'ёзна".

"Сёння беларускі дэмакратычны рух – гэта не столькі барацьба за правільны лад жыцця, колькі барацьба з няправільным [ладам жыцця]. І я б зрабіў акцэнт менавіта на гэты кантраст: прамень праўды супраць вялізнай пустэчы невуцтва. Ідэя ў тым, што меншасьць мае рацыю – гэта найгалоўнае".

Арыгінал матэрыялу (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
26 June 2025, 1:49 PM
У беларускіх палітвязняў з’явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Іса Кахраман, Юргіс Клоціньш і Канстанцін фон Нотц узялі на сябе сімвалічнае "шэфства" над беларускімі палітвязнямі Дзмітрыем Слуком, Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам і Людмілай Чэкінай.
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
26 June 2025, 1:37 PM
Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
Сабралі выказваннні вызваленых палітвязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх калоніях і СІЗА, а таксама пра іх вызваленне.
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
26 June 2025, 11:13 AM
У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19
Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19.
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
26 June 2025, 11:02 AM
«Репортеры без границ» приветствуют освобождение Игоря Карнея
Организация «Репортеры без границ» (RSF) высказывает глубокое облегчение и призывает к немедленному освобождению 94 их коллег, заключенных в тюрьмы Россией и Беларусью.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці