«Яны сядзяць у турме, каб нашым дзецям ніколі не давялося насіць гэтыя цішоткі»: як свет паказвае салідарнасць з праваабаронцамі

12 July 2024, 11:25 AM
«Яны сядзяць у турме, каб нашым дзецям ніколі не давялося насіць гэтыя цішоткі»: як свет паказвае салідарнасць з праваабаронцамі

14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. За кратамі дагэтуль застаюцца Алесь БяляцкіВалянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання паказваем, як за гэты час людзі па ўсім свеце апранаюцца ў цішоткі з выявамі зняволеных праваабаронцаў, каб выказаць салідарнасць з імі.

У верасні 2023 года Ане Тусвік Бондэ далучылася да Amnesty International Norway на пасадзе старэйшай дарадцы. Яна ўзгадвала: "У апошні раз, калі Алесь Бяляцкі сядзеў у турме, я адправіла яму свой акварэльны малюнак, і ён адказаў мне, што для яго было важна адчуць нават тэкстуру паперы, дакрануцца да рэальнага свету ўнутры турэмнай камеры".


Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — прэзентавала ў Парыжы даклад пра парушэнні на судзе над палітзняволенымі праваабаронцамі. Прэзентацыя адбылася 12 ліпеня 2023 году падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаванай да гадавіны затрымання праваабаронцаў. У той дзень праваабаронцы і журналісты пасля прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH сфатаграфаваліся ў цішотках з выявамі вясноўцаў.


Аляксандр Шодзін з фонду "Дом правоў чалавека" прысвяціў свой першы марафон Алесю Бяляцкаму. Салідарнасць з заснавальнікам "Вясны" з нагоды ягонага дня народзінаў тады выказалі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы.


Падчас дыскусіі пра беларускую жаночую літаратуру на Hučna Fest, які адбыўся ў Варшаве 29 чэрвеня 2024 году, у цішотцы з выявай Алеся Бяляцкага выступала лаўрэатка сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця Ганна Кандрацюк.


На пачатку ліпеня 2022 году адбылася сустрэча міжнароднага бюро Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Парыжы. Тады падчас мерапрыемства віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча вылучылі на гэтую пасаду на наступны тэрмін. Яго кандыдатуру падтрымалі прадстаўнікі Арменіі, Перу, Батсваны, Фінляндыі, Бельгіі, Кыргызстану. Яны сімвалічна падтрымалі Валянціна, сфатаграфаваўшыся з цішоткай з ягонай выявай на пустым крэсле.


У Польшчы і Літве летась ладзілі тыдні салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Адно з прымеркаваных мерапрыемстваў — прэзентацыя кніг пра нобелеўскага лаўрэата, што адбылася 28 сакавіка ў віленскім Цэнтры беларускай культуры і супольнасці. На імпрэзе пысутнічалі людзі ў цішотках з выявай праваабаронца — у тым ліку, кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і журналіст Валерый Каліноўскі. 


У ліпені 2021 году ў Парыжы адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны", якую арганізавала Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH).


Традыцыйна ў гадавіну затрымання "вясноўцаў" прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказваюць сваю падтрымку і салідарнасць. У 2022 годзе праваабаронца са Швецыі Марцін Угла сфатаграфаваўся са сваёй сям’ёй у падтрымку зняволеных "вясноўцаў", паўтарыўшы знакаміты здымак. 

Цалкам гэты артыкул зь вялікай колькасьцю фатаздымкаў чытайце і глядзіце на сайце "Вясны"

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці