Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou

19 September 2022, 7:37 AM
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou

Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Галіны Міхальчук, Андрэя Хрэнкова, Аляксандра Бялова, Данііла Скіпальскага, Кірыла Пальчэўскага, Рыгора Давыдава, Данілы Ганчарова, Арцёма Пархамовіча і Андрэя Пагерылы. 

mattea_meyer.jpeg

Пасля вызвалення Анастасіі Міронцавай Матэа Маер, сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, вырашыла стаць хроснай Галіны Міхальчук. Яна кажа:

«Галіна Міхальчук знаходзіцца ў СІЗА ўжо некалькі месяцаў. Праз некалькі тыдняў, 29 жніўня, ёй споўніцца 70 гадоў. Але ёй не да святкавання: за ўдзел у мірных дэманстрацыях супраць рэжыму Лукашэнкі яе прыгаварылі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Каб прыцягнуць увагу да гэтых непрымальных парушэнняў правоў чалавека, я, як сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, стала хроснай Галіны. Разам з кампаніяй салідарнасці Libereco #WeStandBYyou мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі!»

takis_mehmet_ali.jpeg

Такіс Мехмет Алі, член Бундэстагу ад СДПГ, стаў хросным Андрэя Хрэнкова і пракаментаваў гэта наступным чынам:

«Свабода выказвання меркаванняў спрыяе росквіту дэмакратыі. Там, дзе свабода дэманстрацый абмежаваная, а мірныя сходы для свабоднага выказвання меркавання забароненыя, дэмакратыя замірае. Ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму, падобнага да беларускага, абарона гэтага прынцыпу супраць аўтакратаў і захаванне прыхільнасці дэмакратыі абыходзіцца вельмі дорага. Як ахвяра рэпрэсій і арыштаў, Андрэй Хрэнкоў і многія іншыя ў Беларусі вымушаныя плаціць гэты высокі кошт. Андрэй Хрэнкоў, я за цябе! #WeStandBYyou».

Ліза Бадум — дэпутатка нямецкага Бундэстага. Яна ўжо была "хроснай маці" палітвязня Лявона Халатрана, які адбыў пакаранне. Сваё рашэнне стаць таксама "хроснай" Аляксандра Бялова Ліза Бадум каментуе так:

«Рэпрэсіі, самавольства, жорсткі гвалт і турэмнае зняволенне — вось чым Лукашэнка аддзячыў людзям, якія працуюць у імя справядлівасці ў Беларусі. Дваццацішасцігадоваму Аляксандру Бялову таксама прыйшлося заплаціць за цвёрдасць сваіх перакананняў. Актывіст анархісцкага руху і ініцыятывы Food Not Bombs*, якая раздае ежу бяздомным у Мінску, ён быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Там, дзе фундаментальнае права на харчаванне і свабоду выказвання меркаванняў крыміналізавана, вяршэнству закону ўжо даўно няма месца. З моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года колькасць палітычных зняволеных у Беларусі працягвае расці. Той факт, што нападкі на чалавечнасць становяцца часткай паўсядзённага жыцця ў Беларусі, — гэта тое, з чым мы не можам моўчкі мірыцца. Я патрабую неадкладнага вызвалення Аляксандра Бялова і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі! Я выступаю за гэта з салідарнасці з ім і з беларускімі грамадзянамі. #WeStandBYyou».

*Ініцыятыва Food Not Bombs ("Ежа замест бомб") пачалася ў 2006 годзе ў адказ на недахоп харчавання і высокія ваенныя выдаткі і стала неад'емнай часткай жыцця Мінска. Гэта адна з многіх некамерцыйных ініцыятыў, якая з таго часу спыніла сваю дзейнасць з-за працягласці рэпрэсій.

daniil_skipalski.jpg

Мацей Канечны — дэпутат польскага Сэйму і віцэ-старшыня камісіі па замежных справах. Ён стаў "хросным" Данііла Скіпальскага і заявіў:

«Данііл Скіпальскі быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мазыры пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і асуджаны на тры гады калоніі. Гэта абуральны прыклад таго, як рэжым Лукашэнкі парушае грамадзянскія і палітычныя правы. Данііл Скіпальскі меў поўнае права далучыцца да мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, і яго зняволенне — гэта не што іншае, як пераслед палітычных апанентаў. Менавіта таму заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Данііла Скіпальскага і ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі! Я цалкам салідарны з беларускім народам, які змагаецца за сапраўдную дэмакратыю! Жыве Беларусь!»

marcelina_zawisza.jpg

Марцэліна Завіша — дэпутатка польскага Сэйму. Яна вырашыла стаць "хроснай" Кірыла Пальчэўскага і кажа:

«Кірыл Пальчэўскі — удзельнік мірных акцый пратэсту, якія пачаліся пасля жнівеньскіх выбараў і не ўяўлялі пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы. Абвінавачанні супраць яго не толькі беспадстаўныя, але і з'яўляюцца наглядным прыкладам пераследу палітычных апанентаў. У сувязі з яго псіхічным станам Кірылу Пальчэўскаму трэба забяспечыць дапамогу, а не кідаць у турму. Я заклікаю неадкладна яго вызваліць!» 

magdalena_biejat.jpg

Магдалена Беят — дэпутатка польскага Сэйму. Яна будзе "хроснай" Рыгора Давыдава і з гэтай нагоды заяўляе:

«Пасля фальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе Рыгор Давыдаў выйшаў пратэставаць супраць рэжыму Лукашэнкі. Пазней яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і асудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэта абуральная атака на асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы. Я асуджаю гэтае несправядлівае зняволенне і патрабую вызваліць Рыгора Давыдава! Беларусы маюць права вырашаць сваю будучыню, і важнай часткай гэтага з'яўляецца права на сходы і выказванне сваіх поглядаў праз пратэст».

daria-gosek-popiolek.jpg

Дар'я Госэк-Папёлак стала "хроснай" Данілы Ганчарова. Яна кажа: 

«Затрыманне Данілы Ганчарова ў сакавіку 2021 года варта адназначна разумець як пераслед палітычных апанентаў рэжымам Лукашэнкі. Да турмы Даніла Ганчароў працаваў асвятляльнікам у тэатры, але быў звольнены за страйк. Як былая работніца гэтага сектара, я магу запэўніць вас, што работнікам культуры не месца ў турме.  Я падтрымліваю Данілу Ганчарова і патрабую яго неадкладнага вызвалення. Свабода слова і права на пратэст — гэта найважнейшыя свабоды, якія нельга парушаць». 

Паўліна Матысяк каментуе рашэнне стаць "хроснай" Арцёма Пархамовіча

«Я выказваю поўную салідарнасць з Арцёмам Пархамовічам і іншымі палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Адзінаццаць гадоў у турме, якія ён атрымаў — відавочнае парушэнне правоў чалавека і грамадзяніна. Доўгі спіс вылучаных супраць яго абвінавачванняў палітычна матываваныя і служаць для абароны тых, хто саўдзельнічае ў злачынствах рэжыму. Нельга караць за абарону дэмакратыі. Мае думкі з Арцёмам Пархамовічам, яго блізкімі і ўсімі беларусамі, якія выступаюць супраць дыктатуры».

helge_limburg.jpg

Хельге Лімбург, дэпутат нямецкага Бундэстага і прадстаўнік прававой палітыкі парламенцкай групы «Альянс 90/Зялёныя», стаў "хросным" Андрэя Пагерылы. Ён тлумачыць:

«Андрэй Пагерыла — адзін з многіх беларусаў, хто выйшаў на пратэст, патрабуючы вяршэнства закона і дэмакратыі. Беларускі рэжым пераследуе такіх людзей, ужываючы гвалт і адвольнае турэмнае зняволенне. Для мяне вялікі гонар быць "хросным бацькам" Андрэя Пагерылы і запэўніць яго ў поўнай салідарнасці. Я захоплены яго прыхільнасцю і мужнасцю ў барацьбе за свабоду сваёй краіны і сваіх суграмадзян. Я патрабую неадкладнага вызвалення Андрэя Пагерылы і ўсіх палітычных зняволеных!»


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

З ангельскай мовы пераклала "Вясна"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці