За ўдзел у гвалтоўных зьнікненьнях Захаранкі, Ганчара і Красоўскага перад судом у Швайцарыі паўстане Юры Гараўскі

01 September 2023, 11:24 AM
За ўдзел у гвалтоўных зьнікненьнях Захаранкі, Ганчара і Красоўскага перад судом у Швайцарыі паўстане Юры Гараўскі

Юры Гараўскі, былы супрацоўнік СОБРа (сілавога аддзелу, які падпарадкоўваўся Лукашэнку) — паўстане перад крымінальным судом у швацарскім Сэн-Галене, піша сайт “Вясны”.

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў гвалтоўных зьнікненнях трох ключавых палітычных апанэнтаў Лукашэнкі ў 1999 годзе.

У цэнтры: Юры Захаранка

У 2019 годзе Юры Гараўскі расказаў у інтэрвію выданьню Deutsche Welle, што асабіста ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах колішняга міністра МУС Юрыя Захаранкі, колішняга старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Пасьля інтэрвію праваабаронцы зь Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) высьветлілі, што Гараўскі жыве ў Швайцарыі, дзе папрасіў прытулку.

У выніку было ініцыяванае судовае разьбіральніцтва на падставе крымінальных пазоваў сваякоў дзьвюх ахвяраў. Разьбіральніцтва падтрымліваецца Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека FIDH, TRIAL International і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", якія адначасова падалі скаргу аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Юрый Гараўскі будзе прыцягнуты да адказнасьці за гвалтоўныя зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 25 гадоў таму ў Беларусі.

Гэты крымінальны працэс прынцыпова адрозьніваецца ад папярэдняй практыкі: упершыню грамадзянін Беларусі паўстае перад судом за гвалтоўнае зьнікненьне праз выкарыстаньне мэханізму ўніверсальнай юрысдыкцыі. Гэта таксама першае прымяненьне ў Швайцарыі палажэньня, якое прадугледжвае крымінальную адказнасьць за гэтае злачынства. Судовае разьбіральніцтва заплянаванае на 19 і 20 верасьня 2023 года.

"Першы ў гісторыі судовы перасьлед меркаванага сябра "эскадрону сьмерці" Лукашенкі ёсьць магутным сігналам грамадзтву: правасудзьдзе па міжнародных злачынствах можа і будзе ажыцьцяўляцца незалежна ад дзяржаўных межаў і часу, які мінуў ад злачынстваў", — заявіў Павел Сапелка, юрыст "Вясны". — Прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі трывала і грунтоўна замацоўваецца ў судовых сістэмах. Крок за крокам мы дамагаемся таго, каб міжнародныя злачынцы не пазбеглі адказнасьці".

Зьнікненьні палітычных апанэнтаў Лукашэнкі

З траўня па верасень 1999 г. у Менску зьніклі некалькі ключавых фігураў апазыцыі: Юры Захаранка, былы міністр унутраных справаў, Віктар Ганчар, былы намесьнік прэм'ер-міністра ў першыя гады прэзідэнцтва Лукашэнкі, і Анатоль Красоўскі, бізнэсмэн і блізкі сябар Ганчара. Сем'і загінулых шмат разоў спрабавалі атрымаць інфармацыю пра знаходжаньне сваякоў. Аднак праваахоўныя органы Беларусі сыстэматычна адмаўляліся ад перасьледу вінаватых і прыцягненьня іх да адказнасьці.

Мэханізм універсальнай юрысдыкцыі дазваляе ажыцьцявіць прарыў пасьля шматгадовых бясьплённых спробаў дамагчыся справядлівасьці

"Гэты працэс — вялікі прарыў у барацьбе зь беспакаранасьцю за злачынствы, учыненыя ў Беларусі, — заявіў Севярын Вальц, адвакат, які прадстаўляе інтарэсы сваякоў ахвяраў. — Галоўная надзея маіх кліентаў — дамагчыся пэўнасьці ў лёсе сваіх бацькаў праз рашэньне, вынесенае ў рамках належнага судовага разбору".

"Гэты судовы працэс будзе мець гістарычнае значэньне. Праз гэты працэс  мэханізм універсальнай юрысдыкцыі робіцца ўсё больш рэальным і канкрэтызаваным, — заявіла Воні Рамбаламанана, старэйшы юрысконсульт TRIAL International. — Гэтая справа створыць прэцэдэнт, і судовы перасьлед падобных злачынстваў у Швайцарыі паслужыць прыкладам для ўсяго сьвету".

Пераломны момант для Беларусі?

У Беларусі палітычныя апанэнты, праваабаронцы, адвакаты, журналісты і іншыя людзі церпяць арышты, затрыманьні па палітычных матывах і пазбаўляюцца сваіх асноўных правоў.

Нядаўні прысуд супраць праваабаронцаў зь Вясны, у тым ліку супраць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага, ёсьць помстай за 25 гадоў праваабарончай дзейнасьці ў Беларусі.

"Гэта можа стаць пераломным момантам для міжнароднага правасудзьдзя ў дачыненьні да злачынстваў, учыненых рэжымам у Беларусі, — дадаў Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела FIDH па Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі. — Суд над Гараўскім можа ня толькі прывесьці да асуджэньня аднаго з выканаўцаў жахлівых злачынстваў, але і выявіць факты, якія пасьля могуць быць выкарыстаныя для перасьледу тых, хто аддаваў загады аб гэтых злачынствах, разам з самім Лукашэнкам".


Для дадатковай інфармацыі “Вясна” просіць СМІ зьвяртацца па наступных кантактах: 

  • TRIAL International: Бенуа Мейстрэ, юрысконсульт (французская і англійская мовы), Тэл: + 41 77 428 76 77, media@trialinternational.org

  • Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH): Raphaël Lopoukhine : +33 6 72 28 42 94 | rlopoukhine@fidh.org,

Праваабарончы цэнтр "Вясна":@Viasnainfo (Telegram)

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 September 2025, 2:07 PM
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 September 2025, 1:45 PM
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці