За подпіс пад петыцыяй пагражае крымінальная адказнасць? Petitions.by прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

25 June 2025, 1:31 PM
За подпіс пад петыцыяй пагражае крымінальная адказнасць? Petitions.by прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Калаж: Аліса Ганчар, reform.news

Рэжым Лукашэнкі працягвае наступ на грамадзянскую актыўнасць: чарговым "ворагам дзяржавы" стала платформа, якая доўгі час заставалася адным з нешматлікіх інструментаў калектыўнага выказвання. 18 чэрвеня 2025 года Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу "экстрэмісцкім фармаваннем". Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Уладзімір Кавалкін.

Юрыстка "Вясны" Вікторыя Рудзянкова каментуе сітуацыю і ацэньвае рызыку пераследу падпісантаў петыцый. 

"Дзе рэжым крытыкуюць – там ён бачыць пагрозу"

"Чарговыя прыклады, як дзяржава ўрываецца ў працэсы, якія характэрныя дэмакратычнаму грамадству: негвалтоўныя і законныя спробы выказвацца, адукоўвацца і аб’ядноўвацца. Дзе рэжым не мае ўплыву, дзе яго крытыкуюць – там ён бачыць пагрозу. Прызнаўшы Petitions.by "экстрэмісцкім фармаваннем" (дагэтуль ініцыятыва паўгады была "экстрэмісцкімі матэрыяламі") дэ-факта ўлада забараняе і пераследуе тых, хто па сутнасці пісаў і ўдзельнічаў у калектыўных зваротах.

Нягледзячы на тое, што дзяржава прапануе такую форму зваротаў, як калектыўныя звароты (петыцыі), цяпер яна пераследуе людзей, якія гэтай формай эфектыўна карысталіся. Раней дзяржаўным органам прыходзілася даваць адказы на петыцыі па самых розных пытаннях, у якіх удзельнічалі людзі з усёй краіны, рэгіёну Беларусі або аднаго горада. І нават былі станоўчыя вынікі – ўзнятыя праблемы вырашаліся. Якім чынам цяпер людзям аб’ядноўвацца ў такіх жа маштабах? Больш настолькі ж эфектыўных і зручных інструментаў няма, бо рэжыму гэта не трэба. Бо рэжым, абвясціўшы платформу "экстрэмісцкім фармаваннем", дэманструе нават, што збіраецца за гэта караць". 

"Звужэнне грамадзянскай прасторы да мінімума"

Як адзначае юрыстка, згодна з практыкай, якая склалася ў Беларусі, існуе рэальная рызыка, што падпісанты петыцый на Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай пераследу паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні):

"Пры наяўнасці палітычнай волі, улады могуць палічыць, што подпіс з'яўляецца "формай удзелу" ў дзейнасці фармавання. Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасці за дзеянні, якія адбыліся да прызнання ініцыятывы экстрэмісцкай — напрыклад, за падпіску, каментар або лайк.

У большасці выпадкаў падобныя прызнанні носяць не прававы, а палітычны характар. Яны скіраваныя на падаўленне грамадзянскай актыўнасці і звужэнне грамадзянскай прасторы да мінімума, каб пільна яго фільтраваць. Калі ўлады бачаць пагрозу ў асобе, ідэі ці ініцыятыве, тады падлучаюць нейкі з адпрацаваных механізмаў штучнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці — прызнанне рэсурсу "экстрэмісцкім фармаваннем", а затым – на падставе крымінальных артыкулаў аб кіраванні, удзеле, фінансаванні або супрацы з "экстрэмісцкім фармаваннем" – рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто меў з ім сувязь.

Але варта аддаваць сабе справаздачу, што такая практыка супярэчыць не толькі прынцыпам прававой вызначанасці, але і базавым правам чалавека — на выказванне меркавання, удзел у грамадскім жыцці, кіраванне дзяржавай".

Share

See more news

Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 January 2026, 1:35 PM
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 January 2026, 3:49 PM
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 January 2026, 3:27 PM
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 January 2026, 3:02 PM
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці