Запрашаем на адукацыйны курс у Страсбургу: Жывая дэмакратыя праз удзел моладзі

11 August 2023, 8:34 AM
Запрашаем на адукацыйны курс у Страсбургу: Жывая дэмакратыя праз удзел моладзі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае далучыцца да адукацыйнага курса «Жывая дэмакратыя праз удзел моладзі», які пройдзе з 2 па 7 кастрычніка ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу. Гэты курс накіраваны на тое, каб надаць маладым лідарам_кам навыкі, неабходныя для прасоўвання зменаў, адвакатавання дэмакратыі і эфектыўнага ўдзелу ў дэмакратычных працэсах.

Што будзе?

  • Асновы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона: зразумееце ключавыя паняцці дэмакратычнага грамадзянства і адукацыі ў галіне правоў чалавека.

  • Стандарты і прынцыпы ўдзелу моладзі: вывучыце асновы ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах.

  • Лідэрства для дэмакратычнага ўдзелу моладзі: падвысце лідарскія якасці, каб стымуляваць дэмакратычныя змены.

  • Падтрымка змен праз удзел моладзі: вывучыце падыходы і рэсурсы для падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў.

  • Далейшыя ініцыятывы і меры падтрымкі: адкрыйце для сябе шляхі далейшага прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.

Профіль удзельніка_цы:

Мы шукаем матываваных людзей, якія:

  • Падзяляюць такія каштоўнасці Рады Еўропы як дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона

  • Спрыяюць дэмакратычнаму ўдзелу моладзі ў Беларусі

  • Актыўныя ў моладзевых і грамадзянскіх ініцыятывах у Беларусі ці краінах-сябрах Рады Еўропы

  • Ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (магчымыя выключэнні, калі гэта абгрунтавана)

  • Валодаюць ангельскай, беларускай або рускай мовамі

Практычныя дэталі:

Выдаткі на праезд: кампенсуюцца Радай Еўропы ў адпаведнасці з правіламі.

Пражыванне: прадастаўляецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу.

Працоўныя мовы: англійская, беларуская, руская з сінхронным перакладам.

Працэс падачы заяўкі:

Падаць заяўку можна на сайце https://youthapplications.coe.int.

Прыярытэт аддаецца заяўкам, пададзеным да 22 жніўня 2023 г.

Апошні тэрмін падачы заявак: 28 жніўня 2023 г., 23:59 (CET).

Адабраныя кандыдаты_кі атрымаюць інфармацыю да 5 верасня 2023 г.

Па пытаннях звяртайцеся да нас па адрасе eyc.programme@coe.int

Далучайцеся да стварэння яркай будучыні для Беларусі праз дэмакратычны ўдзел моладзі!

Арыгінальная публікацыя на сайце "Рады"

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці