Цікавіцеся правамі чалавека і марыце навучацца рабіць праваабарончыя інфармацыйныя кампаніі? Хочаце ўдасканаліць свае веды пра абарону правоў чалавека і быць праваабаронцам? Марыце знайсці аднадумцаў з розных рэгіёнаў Украіны і Беларусі? Прапануем стаць студэнтам Міжнароднай школы правоў чалавека для маладых актывістаў і актывістак Украіны і Беларусі.
Восток SOS у партнёрстве з Асветным домам правоў чалавека ў Чарнігаве, Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Асацыяцыяй УМДПЛ запрашаюць удзельнічаць у адукацыйнай праграме аб правах чалавека. На працягу двух з паловай месяцаў з красавіка па чэрвень 2021 года каля 50 маладых актывістаў і актывістак з Украіны і Беларусі возьмуць удзел у інтэнсіўным анлайн-курсе аб правах чалавека на базе платформы Сеткі Дамоў правоў чалавека ILIA Online. Удзел у гэтым курсе пераканае вас, што і анлайн-навучанне можа быць надзвычай цікавым і карысным.
Найбольш матываваныя і актыўныя ўдзельнікі, якія паспяхова прайдуць навучанне, змогуць узяць удзел у афлайн-сэсіі ў чэрвені 2021 года (ва ўмовах спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі для міжнародных падарожжаў). Вас чакае пяцідзённы трэнінг пра права чалавека і дзеянняў у абарону супольных інтарэсаў. Сустрэча пройдзе ў Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве.
Што такое Міжнародная школа правоў чалавека для маладых актывістаў і актывістаў з Украіны і Беларусі?
Гэта ўнікальная платформа доступа да нефармальнай адукацыі, якая дае магчымасць павялічыць патэнцыял праваабарончых арганізацый і ўсталяваць нефармальныя сувязі паміж моладдзю Украіны і Беларусі, якая гатовая дзейнічаць у абарону правоў чалавека.
Пасля праходжання адукацыйнага курса удзельнікі атрымаюць неабходныя веды, знаёмствы, экспертную і рэсурсную падтрымку для рэалізацыі інфармацыйных кампаній у абарону правоў чалавека і права быць праваабаронцам.
Што вы атрымаеце ад удзелу ў Школе:
· Агульнае разуменне таго, што такое правы чалавека і чым яны адрозніваюца ад усіх іншых правоў;
· Глыбокае разуменне кантэксту правоў чалавека ў Беларусі і Украіне;
· Навыкі вырашаць кейсы, звязаныя з сітуацыяй у вашай краіне;
· Магчымасць задаваць пытанні і атрымліваць зваротную сувязь;
· Веды, дзе можна атрымаць якасную і даступную адукацыю ў сферы правоў чалавека і як прымяняць гэтыя веды на практыцы;
· Доступ да платформы для ўзаемадзеяння з актывістамі з Украіны і Беларусі ў рамках супольных дзеянняў для рэалізацыі інфармацыйных кампаній у абарону правоў чалавека і права быць праваабаронцам.
Вы можаце стаць студэнтам школы, калі:
· Вам ад 18 да 35 гадоў;
· Вы жывеце ва Украіне ці Беларусі;
· Вы вольна валодаеце расейскаю, украінскаю і/або беларускай мовай;
· Вас цікавіць тэма абароны правоў чалавека на розных узроўнях;
· Магчыма, вы ёсць або хочаце стаць валанцёрам/актывістам праваабарончай арганізацыі, дзейнічаць у абарону грамадскіх інтарэсаў з дапамогай асветных, адукацыйных і іншых вііідаў дзеянняў у сферы правоў чалавека;
· Калі вас цікавіць абарона права быць праваабаронцам;
· Вы гатовыя прысвяціць час для працы і ўдзеле ў курсе, а таксама для камунікацыі з трэнерамі, ментарамі, экспертамі і іншымі студэнтамі.
· Чакаецца, што ўдзельнікі не толькі будуць мець базавыя веды аб правах чалавека і разнастайны досвед грамадскай дзейнасці, але і будуць моцна матываваныя даведацца больш.
Як падаць заяўку:
Запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы: https://cutt.ly/HR_School
Дэдлайн: 8 красавіка 2021 года
Вынікі адбору: да 12 красавіка.
Для паспяховага праходжання анлайн-часткі асветнага курсу удзельнікам трэба будзе наведваць вэбінары, браць у іх актыўны ўдзел і праходзіць тэставанне пасля кожнага этапа.
Як будзе праходзіць анлайн-навучанне:
Вучоба будзе праходзіць на платформе Міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека ILIA Online і ў Zoom у фармаце вэбінараў 1-2 разы на тыдзень. Студэнты будуць атрымліваць шмат інфармацыі для самастойнага вывучання (тэксты, відэа, кінафільмы і т.д.), праходзіць тэсты самаправеркі.
Працягласць Школы:
З красавіка па чэрвень 2021 года – анлайн-навучанне.
Чэрвень 2021 года – пяцідзённы афлайн-трэнінг у Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве.
Чэрвень-ліпень 2021 года – распрацоўка і рэалізацыя інфармацыйных кампаній на тэмы абароны правоў чалавека і права быць праваабаронцам.
Ліпень-жнівень 2021 года – заключны трохдзённы афлайн-трэнінг і прэзентацыя вынікаў кампаній удзельніка Школу падчас Асветнага фэста правоў чалавека ў Асветным доме правоў чалавека ў Чарнігаве.
Удзел бясплатны, выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрывае арганізатар. Адбор удзельнікаў праходзіць на конкурснай аснове.
Кантактная асоба:
Вольга Урсол – менеджэрка асветных праграм Восток SOS
066 376 51 06