Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Папкоў і іншыя)

04 March 2024, 4:55 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Папкоў і іншыя)

На фота: Дзмітрый Папкоў

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

4 сакавіка 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ў ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб'ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, Аляксандр Сысоеў асуджаны паводле арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Бурак асуджаны паводле ч. 3 арт. 361-1 КК паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў узятыя пад варту паводле артыкулаў 361-4 і 361-1 КК паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а таксама ў абразе А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК;
361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і па арт. 342 КК па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;

Дзіяна Завадская ўзятая пад варту паводле арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі або выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні адным з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях - за ахвяраванні беларускім воінскім фарміраванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і паводле 342 КК па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;

Андрэй Брэмшмідт заключаны пад варту па артыкулах 290-1 і 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам;

Віталь Красноў заключаны пад варту па арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і па арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Сысоева, Андрэя Бурака, Дзмітрыя Папкова, Ігара Чарнавусава, Уладзіміра Каменнава, Дзіяну Завадскую, Андрэя Брэмшміта, Віталя Краснова;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю; 

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі камітэт. 

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці