Заява БАЖ: Праца «Радыё Свабода» мае надзвычай важнае значэнне як акно свабоднай інфармацыі для грамадства ў Беларусі

17 March 2025, 12:36 PM
Заява БАЖ: Праца «Радыё Свабода» мае надзвычай важнае значэнне як акно свабоднай інфармацыі для грамадства ў Беларусі

«Радыё Свабода» і яе беларуская рэдакцыя — гэта ўнікальнае, надзвычай важнае медыя для беларускага грамадства. «Свабода» больш за 70 гадоў эфектыўна даносіць непадцэнзурную інфармацыю туды, дзе ўлады вядуць жорсткую барацьбу са свабодай слова, кажа Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваёй публічнай заяве.

Эфектыўнасць працы журналістаў бачная не толькі па пазнавальнасці і ўплыве матэрыялаў «Свабоды», але і па тых рэпрэсіях, якія дыктатарскі рэжым Лукашэнкі чыніць у дачыненні свабодаўцаў. Дастаткова ўзгадаць шматлікія затрыманні, збіцці, суды і зняволенні ў 2020-годзе, крымінальныя справы, а таксама тое, што двое былых супрацоўнікаў «Свабоды» — Ігар Карней і Ігар Лосік — застаюцца за кратамі.

Не далей, як два месяцы таму ўлады выпусцілі прапагандысцкія тэлевізійныя ролікі з прымусам да ўдзелу ў іх трох зняволеных на той момант супрацоўнікаў «Радыё Свабода». Ролікі здымаліся ў СІЗА і былі накіраваныя на дыскрэдытацыю дзейнасці «Радыё Свабода». На жаль, суботняе рашэнне ўладаў ЗША фактычна карэлюе з жаданнем беларускіх уладаў, каб галасы журналістаў «Свабоды», дый наогул усе незалежныя галасы ў краіне, змоўклі.

Для Беларусі і ўсяго рэгіёна вельмі значная і праца рэдакцыі «Голаса Амерыкі». У тым ліку і для супрацьстаяння прарасейскай і прарэжымнай прапагандзе. Што з’яўляецца і важным кірункам працы свабодаўцаў.

«Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі» сёння надзвычай важныя для нашай краіны, дзе ўжо дваццаць пяць гадоў улады вядуць адкрытую вайну са свабоднымі медыя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Арыгінальная публікацыя на сайце БАЖ

Share

See more news

Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 September 2025, 2:07 PM
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 September 2025, 1:45 PM
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
19 September 2025, 12:49 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
Коратка: у Беларусі захоўваецца крытычная сітуацыя з правамі чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці