Заява БАЖ. Выракі па «Справе БелаПАН» – помста за прафесійную працу і пазіцыю

07 October 2022, 7:56 AM
Заява БАЖ. Выракі па «Справе БелаПАН» – помста за прафесійную працу і пазіцыю

Мінскі абласны суд вынес вялікія турэмныя тэрміны па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў найстарэйшага недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. 

Былому намесніку дырэктара інфармагенцтва Андрэю Аляксандраву вырак — 14 гадоў пазбаўлення волі (яго прызналі вінаватым у арганізацыі пратэстаў, ухіленні ад выплаты падаткаў, стварэнні "экстрэмісцкага фармавання БелаПАН" альбо ўдзеле ў ім і ў здрадзе дзяржаве).

Ягонай жонцы Ірыне Злобінай вырак — 9 гадоў пазбаўлення волі (абвінавацілі ў арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве).

Былому дырэктару БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву вырак — 6 гадоў пазбаўлення волі (абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і стварэнні "экстрэмісцкага фармавання БелаПАН").

Галоўнай рэдактарцы Ірыне Леўшынай вырак — 4 гады пазбаўлення волі (прыўналі вінаватай у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання БелаПАН" альбо ўдзеле ў ім).

Беларуская асацыяцыя журналістаў ад першага дня пераследу лічыць крымінальную справу БелаПАН цалкам палітычна матываванай. Прадстаўнікі выдання абсалютна законна выконвалі свае прафесійныя абавязкі і да самога арышту заставаліся прыкладам высокага стандарту беларускай журналістыкі. Мы перакананыя, што пераслед супрацоўнікаў БелаПАН прывёў да заўчаснай смерці ў 2018 годзе заснавальніка і кіраўніка інфармагенцтва Алеся Ліпая. 

Завядзенне крымінальнай справы і агромністыя выракі па “справе БелаПАН” — нішто іншае, як помста прадстаўнікам медыя за сумленную працу і пазіцыю. 

Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць расправы над калегамі і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх трыццаці прадстаўнікоў медыя, якія на сёння знаходзяцца за кратамі.

Арыгінал заявы на сайце БАЖ.

Share

See more news

Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці