Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Надзея Полькіна і іншыя)

22 August 2022, 7:31 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Надзея Полькіна і іншыя)

На фота: Надзея Полькіна

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

19 жніўня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Надзея Полькіна, асуджана па арт.368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў папраўчай калоніі;

  2. Вольга Скрашчук, узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра;

  3. Іна Можчанка, узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра;

  4. Сяргей Самуль, асуджаны па арт. 391, 368, 369 за абразу суддзі, А. Лукашэнкі і чыноўнікаў да 2 гадоў папраўчай калоніі;

  5. Аляксей Мацявін, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі ў каментарах;

  6. Георгій Герыловіч, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі ў каментарах;

  7. Сяргей Цыгіб, асуджаны па арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 368 (Абраза А. Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу за “клас” пад відэа ў Аднакласніках.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Наталлю Полькіну, Вольгу Скрашчук, Іну Можчанка, Сяргея Самуля, Аляксея Мацявіна, Георгія Герыловіча, Сяргея Цыгіба і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН. 

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 November 2025, 1:50 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 November 2025, 12:48 PM
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 October 2025, 9:00 PM
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці