Заява праваабаронцаў «Вясны» з нагоды абвяшчэньня «Гомельскай Вясны» экстрэмісцкім фармаваньнем

17 August 2023, 10:43 AM
Заява праваабаронцаў «Вясны» з нагоды абвяшчэньня «Гомельскай Вясны» экстрэмісцкім фармаваньнем

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць прызнання "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фармаваннем

9 жніўня 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб прызнанні «Гомельскай Вясны» экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта адвольнае рашэнне крыміналізуе супрацоўніцтва з «Гомельскай Вясны» і шэрагам інфармацыйных рэсурсаў: любыя правамерныя кантакты з пералічанымі ў рашэнні інтэрнэт- рэсурсамі могуць быць кваліфікаваныя як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і пацягнуць за сабой крымінальную адказнасць – аж да пазбаўлення волі.

Згаданы ў рашэнні КДБ сайт «Гомельская Вясна» — праваабарончы сайт Гомельскага рэгіёну, які працуе ўжо 7 гадоў. Сайт прасоўвае праваабарончыя каштоўнасці, асвятляе парушэнні правоў чалавека — як грамадзянскіх, так і палітычных, а таксама сацыяльна-эканамічных, культурных, экалагічных, змяшчае інфармацыю пра тое, як адстойваць свае правы ў дзяржаўных органах і судах.

Мы расцэньваем рашэнне КДБ як чарговы крок у рамках шырока распаўсюджанай палітыкі адвольнага выкарыстання беларускімі ўладамі недэмакратычнага антыэкстрэмісцкага заканадаўства з мэтай пераследу СМІ, арганізацый грамадзянскай супольнасці і іншых прадэмакратычных суб'ектаў.

Як ужо раней адзначалася праваабарончай супольнасцю, нацыянальнае заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму сфармулявана шырока і абстрактна, што дае празмерную свабоду дзеянняў дзяржаўным органам і дазваляе ім адвольна ўжываць прававыя палажэнні з мэтай палітычных рэпрэсій. Дзяржава апраўдвае надуманымі прычынамі абароны нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку прызнанне экстрэмісцкімі арганізацый, якія ажыццяўляюць мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека і адстойваюць грамадскія інтарэсы, у той час як сапраўднай падставай з'яўляецца падаўленне любой нязгоды з дзеяннямі ўладаў і помста за праваабарончую дзейнасць.

Варта зноў адзначыць, што рашэнні аб прызнанні экстрэмісцкімі фарміраваннямі прымаюцца ў адміністрацыйным, пазасудовым парадку КДБ ці МУС без давядзення да грамадскасці канкрэтных падстаў для прыняцця такіх рашэнняў. Спрошчаны механізм прызнання арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама адсутнасць у грамадзян доступу да інфармацыі і механізмаў судовай абароны ставіць пад пагрозу любыя праявы самаарганізацыі і салідарнасці грамадзян, у тым ліку ў адказ на грубыя парушэнні правоў чалавека.

Мы заяўляем, што прызнанне "Гомельскай Вясны" і іншых арганізацый экстрэмісцкімі фармаваннямі ўяўляе сабой незаконнае абмежаванне права на свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў, паколькі пераследуе нелегітымныя мэты і не адпавядае міжнародным абавязацельствам Беларусі ў галіне правоў чалавека.

У сувязі з вышэйпададзеным, мы патрабуем ад беларускіх уладаў:

  • адмены рашэння аб прызнанні "Гомельскай Вясны" і іншых беларускіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкім фармаваннем і спынення практыкі прызнання арганізацый, ініцыятыў экстрэмісцкімі без разумных і прапарцыйных падстаў, а таксама практыкі прызнання экстрэмісцкімі матэрыялаў, накіраваных на інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі з правамі чалавека;

  • прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці