26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta разам з Беларускім ПЭН і Lawtrend прааналізавалі сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй і накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад.
Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае сачыць за станам беларускай мовы ў Беларусі і збіраць выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і яе носьбітаў.
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Харытановіча, Нэлі Алфёраву, Сяргея Лашчанку, Ігара Мезіна, Уладзіміра Нікіціна, Станіслава Швайкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.