Прэзентацыя кнігі "Алесь Бяляцкі" з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук у Вільні

18:00
аўторак 28 сакавіка 2023
Вільнюс, Літва
, Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20)
Прэзентацыя кнігі "Алесь Бяляцкі" з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук у Вільні

У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі”, прысвечаная палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату міру Алесю Бяляцкаму.

Удзел у прэзентацыі возьме Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы, а таксама сябры і паплечнікі нобелеўскага лаўрэата.

Кніга “Алесь” пабачыла свет напрыканцы мінулага года дзякуючы выдавецтву “Полацкія лабірынты” і Беларускаму ПЭН-цэнтру.

Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Вільні ў межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова 11 лютага.

Пра што кніга? Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з ягоных лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН Цэнтр і іншыя ініцыятывы.

Запрашаем жадаючых наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца ў аўторак 28 сакавіка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20).

Пачатак у 18 гадзін.

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці